Хатлянскі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Хатля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Хатляны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Шацкага раёну Менскай акругі. 4 жніўня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну.
1 красавіка 1960 году сельсавет перайменаваны ў Любяцкі.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.
23 верасьня 1996 году сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 569
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8. С. 203