Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Узда)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Узда |
Каардынаты | 53°27′26″ пн. ш. 27°13′14″ у. д. / 53.45722° пн. ш. 27.22056° у. д.Каардынаты: 53°27′26″ пн. ш. 27°13′14″ у. д. / 53.45722° пн. ш. 27.22056° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Віктар Іванавіч Струеў[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) ва Ўзьдзе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Красным пляцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) ва Ўзьдзе збудавалі ў 1905 годзе на месцы царквы XIX ст., фундаванай Завішамі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 3-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якую фармуюць прытвор-званіца, малітоўная заля і апсыда з бакавой рызьніцай. Пануе асноўны кубападобны аб’ём, накрыты высокім 4-схільным бляшаным дахам, завершаным купалам-цыбулінай на гранёнай шыі. Над кубападобным аб’ёмам прытвора ўзвышаецца 4-гранны ярус званіцы, накрыты 2-схільным дахам. Пярэдняя грань званіцы вылучаецца 3-пралётнай аркадай і завяршаецца 2-гранным прафіляваным карнізам на дэнтыкулах. Уваход мае выгляд шырокага аркавага партала з руставанай архівольтай, вылучанага з бакоў рэльефнымі крыжамі. У дэкоры роўных фасадаў выкарыстоўваюцца гарадковыя фрызы, кутнія какошнікі і ўразныя калёнкі, лапаткі, руст. Аркавыя аконныя праёмы бакавых фасадаў у асноўным аб’ёме здвоеныя, у апсыдзе і прытворы — строеныя, дэкараваныя руставанымі архівольтамі.
Квадратная ў пляне малітоўная заля перакрываецца роўнай драўлянай кесанаванай стольлю. Пры ўваходзе ў залю кансольна выступае галерэя хораў, падтрыманая 2 магутнымі пілёнамі і перакінутымі церазь іх аркамі. Прастакутная ў пляне апсыда адкрываецца шырокім лучковым прасьветам і вылучаецца драўляным 1-ярусным 5-часткавым з 3 франтонамі і разнымі царскімі варотамі іканастасам (раней быў 2-ярусны пазалочаны іканастас з 16 абразоў), які, як і бакавыя ківоты, аздабляецца накладной драўлянай разьбой[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.