Дзешчанскі сельсавет
Дзе́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дзешчанка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]30 кастрычніка 2009 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці, сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысьцянец, Цеплень — скасаванага Цепленскага сельсавету, населеныя пункты Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка Азерскага сельсавету, населеныя пункты Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка скасаванага Цялякаўскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава, якія ўваходзілі ў склад Узьдзенскага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)