Навапольскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навапольскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Навапольле
Дата ўтварэньня 8 красавіка 1957
Насельніцтва
  • 1797 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222845
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Навапо́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Навапольле.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 1924 году створаны Вузьлянскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 8 красавіка 1954 году сельсавет перайменаваны ў Навапольскі. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 25 сьнежня 1962 году сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.

28 траўня 2013 году да сельсавету далучаныя населеныя пункты Азярычын, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі, якія ўваходзілі ў склад Вузьлянскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кабылічы, Кавалевічы, Крыстампальле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пасялковага савету[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]