Дворышча (тып паселішча)
Выгляд
(Перанакіравана з «Двор»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дворышча, Двор (неадназначнасьць).
Дворышча, двор, аднадворак — тып аднадворнага паселішча на беларускіх землях у IX—XVI стагодзьдзях.
Сваю распаўсюджанасьць аднадворны тып паселішча набыў у IX—ХІ стагодзьдзях у выніку распаду тэратарыяльных абшчынаў — селішчаў. Яго існаваньню спрыяла форма фэадальнай павіннасьці (падворная, падушная), а таксама ляндшафт: балоцістыя палескія нізіны, перасечаны марэнавы рэльеф Паазер’я і г. д. На сярэдзіну XVI стагодзьдзя, паводле зьвестак інвэнтароў, дворышча зьяўлялася найбольш адметным тыпам паселішча для Палесься. Масавае скарачэньне колькасьці дворышчаў адбылося падчас правядзеньня валочнай рэформы. Частка іх трансфармалася ў шматдворныя вёскі, зьбярогшы назву як відавы тапонім Дворышча, Стары Двор, Новы Двор і г. д.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21—22
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусы: У 13 т. Т. 2: Дойлідства / В. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Менск: Беларус. навука, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.