Перайсьці да зьместу

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Узда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Узда
Каардынаты 53°27′26.30″ пн. ш. 27°13′00.90″ у. д. / 53.4573056° пн. ш. 27.216917° у. д. / 53.4573056; 27.216917Каардынаты: 53°27′26.30″ пн. ш. 27°13′00.90″ у. д. / 53.4573056° пн. ш. 27.216917° у. д. / 53.4573056; 27.216917
Канфэсія Каталіцкая царква
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ва Ўзьдзе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.

Касьцёл, 1918 г.

Новы драўляны касьцёл ва Ўзьдзе збудаваў у 1798 годзе ўладальнік мястэчка Казімер Завіша. У школе пры касьцёле навучаўся паэт Тамаш Зан. У касьцёле хрысьцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча. У пачатку XX ст. да касьцёла прыбудавалі мураваную апсыду.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад клюб. Пазьней яго выкарыстоўвалі як раённы цэнтар культуры. У 2000 годзе за старым касьцёлам збудавалі новы касьцёл.

Помнік архітэктуры клясыцызму з прыбудаванай 3-граннай апсыдай у стылі нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне будынак пад пакатым 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Фасад вылучаецца 5-калённым портыкам з трыкутным франтонам. Калёнам портыка на фасадзе адпавядаюць прысьценныя паўкалёны на высокіх цагляных базах. Уваход мае выгляд шырокага прастакутнага партала. У цэнтры бакавых фасадаў вылучаюцца рызаліты, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Прастакутныя аконныя праёмы разьмяшчаюцца ў два ярусы.

Унутраная прастора падзяляецца слупамі на тры нэфы. Алтарная сьцяна аздаблялася ілюзорнай выявай алтара[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 1
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 356.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]