Перайсьці да зьместу

Любяцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Любя́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Любяча.

28 жніўня 1924 году створаны Хатлянскі сельсавет у складзе Шацкага раёну Менскай акругі. 4 жніўня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну.

1 красавіка 1960 году сельсавет перайменаваны ў Любяцкі.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.

23 верасьня 1996 году сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі.