Гацукоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гацуко́ўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Цэнтар — вёска Гацук.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 15 сьнежня 1931 году сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы, Яўладавічы, якія ўваходзілі ў склад Грэскага сельсавету[1].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету ўваходзяць 8 вёсак, у якіх налічваецца 714 двароў і жывуць 1073 жыхары.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]