Перайсьці да зьместу

Паўлінка (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Паўлінка»
Жанркамэдыя
Паводлеп’есы Янкі Купалы «Паўлінка»
РэжысэрЛеў Літвінаў
Мастак-пастаноўнікБарыс Малкін
КампазытарЯўген Цікоцкі
Працягласьць110 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры23 траўня 1944
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

«Паўлінка» — камэдыя паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Найстарэйшы спэктакль тэатру, своеасаблівая візытоўка, сымбаль Купалаўскай сцэны. Адметны спалучэньнем яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы клясыка беларускае літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існаваньня спэктаклю ўдзел у ім бралі некалькі пакаленьняў найлепшых артыстаў краіны. Спэктакль стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. Менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сэзон.[1]

Гісторыя пастаноўкаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастаноўка 1917 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэдыяй «Паўлінка» ў пастаноўцы Ф. Ждановіча распачало сваю дзейнасьць у Менску 23 красавіка 1917 году Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі. Творчая дзейнасьць таварыства стварыла глебу для заснаваньня галоўнага беларускага драматычнага тэатру. Трупа таварыства, акрамя Менску, іграла «Паўлінку» ў Асіпавічах, Бабруйску, Жлобіне, Магілёве, Воршы, Радашкавічах, Слуцку. Ролі ў спэктаклі выконвалі:

Пастаноўка 1920 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З адкрыцьцём Беларускага дзяржаўнага тэатру спэктакль Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі з некаторымі дапрацоўкамі быў перанесены Ф. Ждановічам на сцэну БДТ і прадстаўлены 17 верасьня 1920 году, на чацьвёрты дзень пасьля адкрыцьця тэатру.[2]

Пастаноўка 1927 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1927 годзе рэжысэр Я. Міровіч аднавіў пастаноўку «Паўлінкі», зрабіў значныя карэктывы, паглыбіў сацыяльнае гучаньне сцэнічнага твору.[2]

Цяперашняя пастаноўка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вехай у сцэнічнай гісторыі «Паўлінкі» не толькі ў Купалаўскім тэатры, але й у беларускім тэатральным мастацтве ўвогуле стала пастаноўка Л. Літвінава, упершыню прадстаўленая 23 траўня 1944 году ў Томску, дзе тэатар знаходзіўся ў эвакуацыі. Пастаноўка стала сапраўднай клясыкай беларускага тэатральнага мастацтва. Менавіта ў гэтае трактоўцы спэктакль ідзе на Купалаўскай сцэне і па сёньняшні дзень .[2]

« …Марай нашай было зрабіць спэктакль так, каб ён быў варты сьветлай памяці народнага паэта; каб тое, што адчувалі мы і думалі пра яго, атрымала б у спэктаклі годнае сцэнічнае выражэньне, як, хаця б, водбліск яго. Хацелася стварыць стройную кампазыцыю спэктаклю, якая зьлівае ўсе элементы драматургіі Купалы. Паўставалі праблемы стварэньня беларускага Палеха, Мсцёры, Халуя з іх любоўным і вытанчаным апяваньнем быту і жыцьця мінулых гадоў… Скрозь бытавую форму п’есаў ясна праглядалася паэтычнасьць успрыняцьця жыцьця і трэба было вырашыць, як гэта ўзнавіць на сцэне… Хацелася скрозь жарт данесьці сур’ёзны сэнс камэдыі і пластычнасьць слова Купалы… Хацелася пазьбегнуць салодкага сэнтымэнтальнага «пэйзанства» ў паказе народу і паказаць жывыя вобразы людзей… Хацелася зрабіць сапраўды народны спэктакль. Хацелася верыць, што хопіць і дараваньня, і культуры, і майстэрства, і густу, каб быць годным правобраза — Янкі Купалы. Што атрымалася ўсім нам, усяму тэатру ажыцьцявіць з гэтых летуценьняў, належыць судзіць грамадскасьці. Мы ж будзем працягваць шліфоўку спектаклю і з хваляваньнем чакаць яго сустрэчы з беларускім народам, якому ён прысьвечаны. »

— Галоўны рэжысэр тэатру у 1943—1948 гг. Л. Літвінаў аб творчай задуме пастаноўкі[3]

У 1952 годзе спэктакль купалаўцаў быў экранізаваны студыяй «Беларусьфільм». У 1980 годзе 28 сакавіка тэатар паказаў 1000-е прадстаўленьне камэдыі.[2]

Выканаўцы ролі Паўлінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаўцы іншых роляў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Пастаноўкі па-за межамі краіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


« «Паўлінка» лічыцца эталёнам нацыянальнага мастацтва, выявай самабытнасьці беларусаў. Разам з цымбаламі, глінянымі слоікамі і вырабамі з саломкі здаўна ўваходзіць у «джэнтэльменскі нацыянальны набор». Да таго ж спэктакль «Паўлінка» — і гэта дакладна — самы выпрабаваны і дзейсны сродак далучэньня да нацыянальнае культуры. Тут убачыш стылізаваную сялянскую хату, распісны куфар, ручнікі і паясы, даведаешся, як скакаць «Лявоніху», наслухаешся народных песень і нават трапіш на вясковую вечарынку. »

— Уладзімер Мальцаў[5]

  1. ^ Паўлінка (старонка спэктаклю) сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Праверана 2 лістапада 2012 г.
  2. ^ а б в г д А. Сабалеўскі Паўлінка (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 463—465.
  3. ^ Л. Літвінаў [1] // «Красное знамя» : газэта. — 6 чэрвеня 1944.
  4. ^ а б Пастаноўкай кіравала П. Мядзёлка.
  5. ^ Ул. Мальцаў [2] // «Мастацтва» : часопіс. — 2001. — № 5.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Паўлінка (драматычны твор)» / Аўтар — А.Сабалеўскі — C. 463—465.
  • Гаробчанка, Т. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне. — Мн., 1976.
  • Няфёдаў, Ул. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. — Мн., 1959.
  • Усікаў, Я. Беларуская камедыя. — Мн., 1979.
  • Ярош, М. Драматургія Янкі Купалы. — Мн., 1959.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]