Сьвятлана Анікей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвятлана Анікей
Род дзейнасьці акторка тэатру і кіно
Дата нараджэньня 7 лютага 1977 (44 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Занятак акторка
Месца працы Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Сьвятлана Ўладзімераўна Анікей (нарадзілася 7 лютага 1977 году ў Менску) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно.

Скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў 1999 годзе па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Лідзіі Манаковай[1]. З таго самага году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, збіцьця й катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатру Павал Латушка. 26 жніўня Сьвятлана Анікей разам з большасьцю трупы й іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатральныя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бягучы рэпертуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранейшыя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захапляецца рэстаўрацыяй старажытнай мэблі.[5]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галоўная акторская ўзнагарода, XV Агульнапольскі фэстываль сучаснай драматургіі «Rzeczywistość przedstawiona» (за ролю ў пастаноўцы А. Карыткоўскай-Мазур «Сонька», Беластоцкі драматычны тэатар), 2015[6]
  • Першая нацыянальная тэатральная прэмія ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» (роля Паліны ў драме «Не мой»), 2011[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Святлана Анікей (асабістыя зьвесткі) вэбсайт тэатру Праверана 27 лютага 2016 г.
  2. ^ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
  3. ^ Актрыса, якая марыць сыграць Абломава (часопіс) Мастацтва Праверана 27 лютага 2016 г.
  4. ^ Святлана Анікей (фільмаграфія) Кино-Театр.ru Праверана 27 лютага 2016 г.
  5. ^ Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку ў жаночых руках вельмі складана» (вэб-сайт грамадзкай культурніцкай кампаніі) «Будзьма беларусамі!» Праверана 27 лютага 2016 г.
  6. ^ Сьвятлана Анікей атрымала польскую ўзнагароду Польскае радыё Праверана 27 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]