Аляксандар Малчанаў
Выгляд
Аляксандар Малчанаў | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1974 |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1999—дагэтуль |
Аляксандар Малчанаў (нар. 26 кастрычніка 1974) — беларускі актор тэатру і кіно.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы у 1999 годзе і праслужыў там амаль 20 гадоў — апошнім для яго стаў сэзон-2018.
Вядомы сваімі ролямі ў фільмах «Жыве Беларусь», караткаметражцы «Ягор» (па матывах «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата). У спэктаклі Тутэйшыя граў Янку Здольніка.
Грамадзкая пазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 сьнежня 2020 году выйшаў на менскую кальцавую з бел-чырвона-белым сьцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 сьнежня суд Фрунзенскага раёну прысудзіў яму 11 сутак па артыкуле 23.34 КаАП[1].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 - Каменская-1, супрацоўнік ФСБ
- 1999 - Прыхільнік, эпізод
- 2000 - У жніўні 44-га, лейтэнант Лужнікоў
- 2000 - Зорка Вэнэра, Лёня міліцыянт
- 2000 - Паскораная дапамога-2, Касы
- 2001 - Эскіз на маніторы, Сачыняльнік, галоўная роля
- 2002 - Нянудныя матэр'ялы
- 2003 - Акупацыя. Містэрыі, Адам
- 2004 - Маленькія ўцекачы, Андрэй
- 2004 - Цёмная ноч, сябар Вовы
- 2005 - Глыбокая плынь, эпізод
- 2005 - Мужчыны не плачуць-2, студэнт
- 2005 - Прызваньне, Стас
- 2005 - Я цябе люблю ... Зьміцер
- 2008 - Пабочны эфэкт, Віктар Філін
- 2008 - Рыаліта, лейтэнант Аліеў
- 2010 - Масакра, Якаў
- 2012 - Жыве Беларусь, зампаліт
- 2012 - Знахарка, эпізод
- 2013 - Зводная сястра, капітан МНС
- 2018 - Няталы лёд, Стас Каверын
- 2019 - Усё магло быць інакш, карэспандэнт
- 2019 - Мышалоўка, галоўная роля
- 2010 - Возера радасьці
- 2020 - Моцная слабая жанчына, доктар