Генадзь Гарбук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Гарбук
Генадзь Міхайлавіч Гарбук
Дата нараджэньня 24 ліпеня 1934
Месца нараджэньня в. Глыбачка, Ушацкі раён
Дата сьмерці 7 лютага 2018 (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1958 — 2018
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі
Дзяржаўная прэмія СССР
IMDb ID nm0305015

Гена́дзь Міха́йлавіч Гарбу́к (24 ліпеня 1934 году, в. Глыбачка, Ушацкі раён — 7 лютага 2018) — беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1980).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 24 ліпеня 1934 году ў в. Глыбачка Ушацкага раёну. У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасьля якога працаваў акторам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 году і да сьмерці працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Памёр 7 лютага 2018 году[1]. Разьвітаньне з акторам адбудзецца 9 лютага на Галоўнай сцэне тэатру. Пахаваны артыст будзе на Ўсходніх могілках Менску.

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца ў тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рускія людзі (Ільін)
  • Канец — дзелу вянец (Ламор)
  • Дзівак (Халід)
  • Хто сьмяецца апошнім (Зёлкін)
  • Палата (Цярохін)
  • Мой бедны Марат (Леанідзік)
  • Людзі на балоце (Васіль)
  • Канстанцін Заслонаў (Касьцюкевіч)
  • Блякада (Дяніска)
  • На дне (Актор)
  • Дзесяць сутак за любоў (Грачоў)
  • Памяць сэрца (Антоніё Тарачыні)
  • Начное дзяжурства (Марозаў)
  • Залатая карэта (Бярозкін)
  • Раскіданае гняздо (Сымон)
  • Таблетку пад язык (Ломцеў)
  • Брама неўміручасьці (Сымон Бабровіч)
  • Стары Новы Год (Вася)
  • Характары (Андрэй Ерын)
  • Навальніца (Кабанаў, Ціхан)
  • Сьвятая сьвятых (Келін Абабій)
  • Аптымістычная трагедыя (Сіпаты)
  • Дверы грукаюць (Бацька)
  • Ваня, як ты тут? (Максім Ярыкаў)
  • Парог (Андрэй Буслай)
  • Рэвізор (Добчынскі)
  • Закон вечнасьці (Міліцыянт, Дуту)
  • Верачка (Пракусаў)
  • Пагарэльцы (Сілан)
  • Шарагоўцы (Дзерваед)
  • Бераг (Гранабураў)
  • Памінальная малітва (Лейзер)
  • Вежа (Юрка Казубоўскі)
  • Страсьці па Аўдзеі Сват Аўдзея)
  • Плач перапёлкі (Мікіта Драніца)
  • Успаміны (Турноўскі)
  • Звон — не малітва (Холад)
  • Паўлінка (Пранцысь Пустарэвіч, Сьцяпан Крыніцкі)
  • Умовы дыктуе жанчына (Ён)
  • Касьцюмер (Джэфры Торнтан)
  • Князь Вітаўт (Рамесьнік)
  • Пархвен і Аляксандра (Пархвен)
  • Піраміда Хеопса (Сямёнаў)
  • Свае людзі — паладзім (Рыспалажэнскі)
  • Эрык XIV (Монс)
  • Чычыкаў (Манілаў)
  • Вечар (Мікіта)
  • Сымон-музыка (Дзед Курыла)
  • Маэстра (Іваноў, скрыпка)

і інш.

Праца ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. 1970 — Руіны страляюцьМікола
  2. 1971 — Палянэз Агінскагакамандзір патрызанскага атраду
  3. 1973 — Тартак
  4. 1973 — Цёшча
  5. 1974 — Полымя
  6. 1975 — Ваўчыная зграя
  7. 1979 — Дзень вяртаньня
  8. 1980 — БусьлянёПятрок
  9. 1981 — Людзі на балоцебацька Ганны
  10. 1982 — Раскіданае гняздо
  11. 1983 — Белыя росыАндрэй Ходас, старэйшы сын
  12. 1983 — Чорны замак Альшанскі
  13. 1983 — Подых навальніцы
  14. 1985 — Трэцяе пакаленьне
  15. 1985 — Навучыся танчыць
  16. 1986 — Дзяржаўная граніца. Фільм 5-ы: Год сорак першыАнтось
  17. 1986 — Знак бядыПятрок Багацька
  18. 1987 — Загадкавы насьледнік
  19. 1987 — Цыганка Аза
  20. 1988 — Баграная трава
  21. 1989 — Во бару брусьніца
  22. 1989 — І паўторыцца ўсё
  23. 1990 — Рой
  24. 1990 — Духаў дзень
  25. 1990 — Маці ўрагану
  26. 1991 — Ноч пры дарозе
  27. 1991 — Сівая легенда
  28. 1992 — Каапэратыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім разьвітаньне
  29. 1992 — Ванька-ўстанька
  30. 1993 — Тутэйшыя
  31. 1993 — Птушкі бяз гнёздаў
  32. 1996 — На чорных лядах
  33. 1996 — Шэльма
  34. 1996 — Зь пекла ў пекла
  35. 1997 — Мая справа цялячая
  36. 1998 — Ахвота жыць
  37. 1998 — Маленькі баец
  38. 2003 — Шукшынскія расказы
  39. 2003 — На безымянай вышынігаспадар хутару Марэк
  40. 2003 — Паўночны Сфінкс
  41. 2003 — Анастасія Слуцкая
  42. 2005 — Бацькоўскі дом
  43. 2006 — Я памятаю
  44. 2007 — Ворагі
  45. 2008 — Пакуль мы жывыя
  46. 2008 — Каменская-5
  47. 2009 — Кадэт
  48. 2009 — Іван ЖахлівыПаісі
  49. 2010 — ПопМікалай Таропцаў
  50. 2010 — Берасьцейская крэпасьцьСашка Акімаў у старасьці
  51. 2011 — ТалашВасіль Талаш
  52. 2011 — Шчасьця ёсьцьВалянцін Пятровіч Гаўрылаў
  53. 2011 — Лета ваўкоўдзед Рамоня
  54. 2012 — Крыніца шчасьцяАляксандр
  55. 2013 — Зімовы вальсАрсен Уладзміравіч Міхайлаў
  56. 2017 — Мухтар. Новы сьледБулатаў

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1966 — Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за роль Васіля Дзятліка ў тэлевізыйным спэктаклі «Людзі на балоце»
  • 1984 — Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за роль Васіля Дзятліка ў мастацкім фільме «Людзі на балоце»
  • 2010 — Ляўрэат «Крыштальнай Паўлінкі»[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]