Жанна Дапкюнас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Жанна Дапкюнас
Jeanne Dapkiunas.png
Імя пры нараджэньні Жанна Касьпяровіч
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, арганізатар музэйнай справы
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1941 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Беласток
Грамадзянства СССР
СССР
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак літаратуразнаўца
Бацька Казімер Касьпяровіч
Маці Ядвіга Раманоўская
Муж Вадзім Дапкюнас
Дзеці Андрэй, Ігар

Жанна Казімераўна Дапкюнас (нарадзілася 8 сакавіка 1941 году ў Беластоку (Польшча)) — беларускі літаратуразнаўца і арганізатар музэйнай справы; унучатая пляменьніца Янкі Купалы[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў сям’і служачых. Маці — Ядвіга Раманоўская — пляменьніца Янкі Купалы.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).

З 1963 па 2005 год працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Прайшла ўсе прыступкі прафэсійнай кар’еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музэю. Займала пасады загадчыка навукова-экспазыцыйнага аддзела і вучонага сакратара музэю. У 1980—1986 гадах — намесьнік дырэктара музэю.

З 1986 па 2002 год — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заснавальнік (1995) і нязьменны намесьнік старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Творчы і дасьледчыцкі шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ініцыятар і арганізатар стварэньня ляндшафтнага заказьніка «Купалаўскі» (Лагойскі і Менскі раёны, 2000), філіялаў Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах (Лагойскі раён, 1992) і Яхімоўшчыне (Маладэчанскі раён, 2001).

На ўрачыстасьцях з нагоды 90-й гадавіны з дню нараджэньня Я.Купалы разам са старшынём Савета Міністраў БССР Ц.Кісялёвым (зьлева на першым плане) і другім сакратаром ЦК КПБ А.Аксёнавым (у цэнтры), Вязынка, ліпень 1972 году

Кіравала творчай групай па стварэньні галоўнай экспазыцыі музэю (1976), экспазыцыяў у філіялах музэю ў Вязынцы (1972) і Ляўках (1977), музэю-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» (Любанскі раён) (1980).

З 1995 году — арганізатар міжнародных навуковых канфэрэнцый па творчасьці Янкі Купалы — Міжнародных купалаўскіх чытаньняў. Ініцыятар супрацоўніцтва музэю з профільнымі ўстановамі Расеі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краінаў. Зьяўлялася нацыянальным каардынатарам ад Беларусі міжнароднага праекту «Літаратурны экспрэс Эўропа 2000»[2].

Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыцьцёвы шлях і творчасьць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільма «Янка Купала» («Беларусьфільм», 1974), радыёперадачаў пра Я. Купалу, буклета «Ляўкі. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальнік і аўтар камэнтараў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў Янкі Купалы ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах (1995—2003).

Укладальнік кнігі «Я. Купала. Санэты» (2002, разам з В. Рагойшам), буклетаў і альбомаў «Сьвятло Купалава Дому» (1998), «Па Купалаўскіх мясьцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясьціны на Маладзечаншчыне. Яхімоўшчына» (2004). Удзельнічала ў складаньні «Бібліяграфіі твораў Янкі Купалы» (ч. 3, 1972) і бібліяграфіі «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).

У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I-VII Міжнародных купалаўскіх чытаньняў (1995—2004), каталёг «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002» (2003). Аўтар шэрагу артыкулаў у энцыкляпедычным даведніку «Янка Купала» (1986). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010).

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Дапкюнас Жанна» — С. 185.
  • Захавальніца шляхетнага духу Беларусі: Жанна Дапкюнас і Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы // Роднае слова. — 2006. — №3. — С. 102—104.
  • Рагойша В.П. Мой трыглаў: Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. — Мн., Кнігазбор, 2012. — 340 с.; Артыкул «Гаспадыня Дома Купалы Жанна Казіміраўна Каспяровіч—Дапкюнас» — С. 144—149.
  • Пра сэрца музея і яго душу. Любімы экспанат унучатай пляменніцы Песняра (4) / Кастусь Антановіч // Культура. — 2012, 7 ліпеня. — С.6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Жанна Дапкюнассховішча мультымэдыйных матэрыялаў