Звон (газэта)
Звон | |
![]() | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Янка Купала |
Заснаваная | 25 жніўня 1919 |
Закрытая | кастрычнік 1919 |
Палітыка | прапольская |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Менск |
«Звон» (25 жніўня 1919 — кастрычнік 1919) — штодзённая беларуская палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. Рэдактар Янка Купала (Ян Луцэвіч).
Выдавалася ў Менску пад польскай акупацыяй. Друкавала матэрыялы палянафільскага кірунку, выступала за ўваходжаньне Беларусі ў склад Польшчы.
Перапрыемніцай «Звону» стала газэта «Беларусь».
У першым нумары ад 25 жніўня 1919 году была надрукавана адозва Юзэфа Пілсудзкага «Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага». У тым самым нумары ў артыкуле «Наша Заданьне»:
«Зьвяртаемся да польскай дэмакратыі з гэткімі словамі: колісь, за часоў быўшага Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага, нашыя продкі памаглі вашым продкам збавіцца ад нямецкай крыжацкай навалы; коліць супольна мы бараніліся ад нашых ворагаў і былі дужыя і культурныя, але калі Польшча перастала паважаць нашыя дзяржаўныя і культурна-нацыянальныя патрэбы, то гэта прывяло да згубы і даўгалетняга палону і нас і вас».