Леў Літвінаў
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Літвінаў.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гурэвіч.
Леў Літвінаў | |
Дата нараджэньня | 9 красавіка 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 сакавіка 1963 (63 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэатральны рэжысэр |
Месца працы | |
Узнагароды |
Леў Маркавіч Літвінаў (сапраўднае імя: Леў Гурэвіч; 28 красавіка 1899 — 21 сакавіка 1963) — беларускі рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1946) і Татарстана (1953).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся Леў Гурэвіч у красавіку 1899 году ў Менску. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1927—1932 гадах (і пасьля ў 1942—1943) Літвінаў зьяўляецца рэжысэрам Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР. Мастацкі кіраўнік (1932—1937) галоўны рэжысэр (1943—1950) Купалаўскага тэатру. У 1950—1963 — галоўны рэжысэр Казанскага тэатру імя Качалова(ru). Памёр у Казані.
Пастаноўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Жакерыя» Праспэра Мэрымэ (1932) у 1-ым Беларускім дзяржаўным тэатры[1]
- «Бацькаўшына» Кузьмы Чорнага (1933)
- «Салавей» Зьмітрака Бядулі (1937, разам зь Леанідам Рахленкам)
- «Паўлінка» Янкі Купалы (1944)
- «Дзень цудоўных падманаў» Рычарда Шэрыдана (1948)
- «Гэта было ў Менску» Алеся Кучара (1949)
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леў Ліцьвінаў. Юбілей майстра савецкага тэатра Заслужанага артыста рэспублікі М. Ф. Рафальскага. / Навум Ленцнэр // Звязда : газэта. — Менск: 1934, 24 лістапала. — С. 3.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталог Выставки театрально-декорационного искусства. Макеты, эскизы декораций и костюмов: 48 репродукций / Сост.: Ж.Э. Каганская, Н.И. Игнатова. — Москва: «Всекохудожник», 1935. — С. 17, 18. — 159,48 с. — 2000 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літвінаў (сапраўднае Гурэвіч) Леў Маркавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 313. — С. 313.
- Літвінаў (сапраўднае Гурэвіч) Леў Маркавіч. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 124.
- Літвінаў (сапраўднае Гурэвіч) Леў Маркавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. С. 282.
- Слова пра майстроў сцэны / склаў Міхаіл Герасімовіч; рэдкалегія: Анатоль Сабалеўскі (рэдактар) і інш.. — Менск: Беларусь, 1967. — С. 109—115. — 229 с. — 4600 ас.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя / Рэдактар: Пашкоў Г. П. і інш.. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 2: Л—Я. — С. 28. — 571 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0259-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьнічкі Айчыны(недаступная спасылка)