Барыс Герлаван

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Герлаван
Імя пры нараджэньні Барыс Федасеевіч Герлаван
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1937 (86 гадоў)
Месца нараджэньня в. Мартаноша, Наваміргарадзкі раён, Кіраваградзкая вобласьць, Украіна
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1966)
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Плынь сцэнаграфія
Узнагароды

Барыс Федасеевіч Герлаван (нар. 25 сьнежня 1937, в. Мартаноша Наваміргарадзкага раёну Кіраваградзкае вобласьці, Украіна) — беларускі мастак, вядучы тэатральны сцэнограф Беларусі. З 1976 году — галоўны мастак Нацыянальнага тэатру Янкі Купалы. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1977). Народны мастак Беларусі (1990). Прафэсар.[1]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1966 годзе скончыў аддзяленьне сцэнаграфіі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыплёмнай працы П. Масьленьнікаў). З 1962 году працуе ў Нацыянальным тэатры Янкі Купалы.[1]

З 1991 году выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1998 годзе атрымаў званьне прафэсара.[1]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толькі на сцэне Купалаўскага тэатру аформіў звыш 70 спэктакляў. Разам з В. Раеўскім утварыў творчы пастаноўніцкі тандэм, які вызначаў мастацкую традыцыю галоўнага драматычнага тэатру краіны на працягу больш, чым трох дзесяцігодзьдзяў. Аўтар сцэнаграфіі спэктакляў ў тэатрах Беларусі і замежных краінаў, ляўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фэстываляў.[1]

Найбольш вядомыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сцэнаграфія спэктакляў:

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1985, за афармленьне спэктакляў «Парог» і «Радавыя»)
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1988, за афармленьне спэктакля «Мудрамер»)
  • Прэмія Я. Міровіча (1992)
  • «Крыштальная Паўлінка» (узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячоў)
  • адмысловая прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за ўнёсак у выхаваньне творчай моладзі (2004)
  • Ордэн Францішка Скарыны (2008)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Герлаван Барыс Федасеевіч (вэб-старонка тэатру) Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы Праверана 3 лістапада 2012 г.