Перайсьці да зьместу

Беларускім партызанам (зборнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Беларускім партызанам»
па-беларуску: Беларускім партызанам
Вокладка зборніку «Беларускім партызанам»
Жанр: верш, артыкул
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1942
Выдавецтва: Советская Белоруссия
Электронная вэрсія

«Беларускім партызанам» — зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1942 годзе газэтай «Савецкая Беларусь».[1]

Кнігу складалі Кузьма Чорны і Павал Кавалёў, рэдактарам стаў Цімафей Гарбуноў[2].

Пасьмяротна выдадзены зборнік адкрываецца ўступным артыкулам «Памяці Янкі Купалы». У зборніку зьмешчаны артыкул «Паднялася Беларусь» і пяць вершаў: «Беларускім партызанам», «Паўстаў народ», «Хлопчык і лётчык на вайне», «Грабежнік», «Зноў будзем шчасьце мець і волю». Вершы адметныя сваёй адкрытай агітацыйнай скіраванасьцю, публіцыстычна—заклікавым характарам.[1]

  1. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». С. 83.
  2. ^ Ніжэвіч, Л. Вострым словам набліжаў перамогу  (бел.) // Слава працы. — 22.06.2010.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». — С. 83.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.