Уладзімер Буднік
Уладзімер Буднік | |
Род дзейнасьці | кампазытар |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1949 |
Месца нараджэньня | Жыткавічы, Гомельская вобласьць |
Дата сьмерці | 8 жніўня 2007 (58 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Уладзіме́р Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазытар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па клясе баяна, Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па клясе кампазыцыі прафэсара А. В. Багатырова.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар сымфоніі, кантаты, інструмэнтальнай творчасьці, шырока вядомы яго песьні «Пах чабаровы», «Палесьсе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесься», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Сьвятло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханьне» і іншыя. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1982), ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафзьвязаў Беларусі (1993), сябар зьвязу кампазытараў Беларусі (1977).
Уладзімер Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песьняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў посьпех і на эўрапейскіх фэстывалях.
Каля дваццаці вакальных твораў Уладзімера Будніка зьмешчана на старонках «Зьвязды».
Асаблівасьцямі песеннай спадчыны Ўладзімера Будніка зьяўляюцца выразнасьць мэлёдыяў, эмацыйная непасрэднасьць і нацыянальны калярыт.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 сьнежня 2007 году ў Белдзяржфілярмоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазытара Ўладзімера Будніка.[1]
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня «Янка Купала» ў сапраўднасьці называецца «Веснавыя званы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Д.П. БУДНІК УЛАДЗІМІР (Будник Владимир, Budnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 44–45. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8