Фама Варанецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фама Варанецкі
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1938(1938-03-23)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 лістапада 2022(2022-11-29) (84 гады)
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны пэдагог
Месца працы
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

Фама Сільвестравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Менскі раён — 29 лістапада 2022[1]) — беларускі актор, пэдагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).  

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — актор Тэатру імя Янкі Купалы. З 1990 году выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафэсар.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф. Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелёдыя» Л. Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» А. Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Жабрак («Страсьці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М. Себасцьяну), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]