Перайсьці да зьместу

Лідзія Ржэцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ржэцкая Лідзія Іванаўна
па-беларуску: Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Дата нараджэньня 17 красавіка 1899
Месца нараджэньня Менск, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 24 кастрычніка 1977 (78 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1916—1977
Дзеці Тацяна Аляксеева[d] і Валянціна Рахленка[d]
Узнагароды Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952), Ордэн Леніна, Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1974), два ордэны Чырвонага Сьцягу (1940, 1948)
IMDb ID nm6720035

Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 (17) красавіка 1899, Менск, цяпер Беларусь — 1977, Менск) — беларуская акторка тэатру і кіно.

Творчая дзейнасьць акторкі пачалася ў 1916 годзе. Ад 1917 году працавала ў Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі[1].

З 1920 году — у трупе Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (Менск). Званьне Народная артыстка БССР атрымала ў 1944 годзе, Народная артыстка СССР у 1955 годзе.

Памёрла ў Менску 24 катрычніка 1977 года. Пахаваная ў Менску на Ўсходніх могілках.

Тэатральныя работы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаўца драматычных, вострахарактарных і камэдыйных роляў:

  • цёця Каця («Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы),
  • Сьцепаніда («Гібель ваўка» Эдуарда Самуйлёнка),
  • Аўдоцьця Захараўна («Пяюць жаўрукі» Кандрата Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952 год),
  • Альжбэта («Паўлінка» Янкі Купалы),
  • Каспарыха («Салавей» Зьмітрака Бядулі),
  • Шаблова, Мурзавецкая («Позьняе каханьне», «Ваўкі і авечкі» Аляксандра Астроўскага),
  • Марфа («Завіруха» Леонава)
  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2014. — № 71 (27681). — С. 12. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • [1]  (рас.)