Перайсьці да зьместу

Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Раскіданае гняздо»
Сцэна са спэктаклю
Сцэна са спэктаклю
Жанртрагэдыя ў 2-х дзеях
Паводлеп'есы Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры13 сьнежня 1951
ПастаноўкіНацыянальны тэатар
імя Якуба Коласа

«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа па аднайменнай п'есе Янкі Купалы. Прэм'ера адбылася 13 сьнежня 1951 году. Спэктакль быў з посьпехам паказаны ў 1955 годзе ў Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, а пасьля ў шматлікіх гарадох СССР.[1]

Асаблівасьці пастаноўкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры пастаноўцы п'есы былі зробленыя асобныя купюры ў тэксьце, уведзеныя песьні на словы Я. Купалы. Твор вырашаўся як гераічная народная драма, жыцьцёвы верагодная па сцэнічных вобразах (Незнаёмы — піцерскі рабочы і інш.) і дэталях пастаноўкі, з псыхалягічным абгрунтаваньнем і падрабязнай распрацоўкай паводзінаў і ўчынкаў пэрсанажаў.[1]

  1. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527. — 727 с.
  • Няфёд Ул. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. — Мн., 1976.