Перайсьці да зьместу

Зьдзіслаў Стома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьдзіслаў Стома
Дата нараджэньня 4 (17) жніўня 1907
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 ліпеня 1992(1992-07-21) (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР народны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія БССР
IMDb ID nm0831682

Зьдзі́слаў Фра́нцавіч Сто́ма (17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907, Менск21 ліпеня 1992, Менск) — беларускі актор тэатру й кіно. Народны артыст БССР (1961), народны артыст СССР (1968).

Нарадзіўся 17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907 году ў Менску[2]. Навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 году пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатру. Пазьней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатар Украінскае ССР.

З 1940 году — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

Згуляў каля 500 роляў. Вострахарактарны й камэдыйны актор. Валодаў дасканалай плястыкай, багатай палітрай інтанацыяў, містыкі, жэсту, здольнасьцю да імправізацыі. Творчасьць вызначалася жыцьцёвай верагоднасьцю ў спалучэньні зь яркім зьнешнім малюнкам ролі, выкарыстаньнем гратэску. Стварыў самабытныя вобразы ў беларускім рэпэртуары[2].

З 1949 году здымаўся ў кіно.

Займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 7-га скліканьня.

Памёр у Менску і пахаваны на Ўсходніх могілках.

Выбраныя ролі ў тэатры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. 1949 — Канстанцін Заслонаў — Бураўчык
  2. 1955 — Зялёныя агніэпізод
  3. 1956 — Міколка-паравоз — Сьцяпанаў
  4. 1958 — Чырвонае лісьце — Снытка
  5. 1958 — Гадзіньнікі спыніліся апоўначы — Ніканаў
  6. 1961 — Першыя выпрабаваньні (1 сэрыя) — эпізод
  7. 1961 — Вадзіў цягнікі машыніст — эпізод
  8. 1962 — Вуліца малодшага сына — Міронаў
  9. 1963 — Выпадак на ўходзіны (кароткамэтражны) — Пётар
  10. 1963 — Сорак хвілін досьвета — эпізод
  11. 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод
  12. 1969 — Я, Францыск Скарына — эпізод
  13. 1970 — Замяшаньне 4-5 сэрыі — філёр
  14. 1970—1972 — Руіны страляюць… (4-5 сэрыі) — начальнік паліцыі
  15. 1972 — Перад першым сьнегам (кароткамэтражны) — эпізод
  16. 1973 — Хлеб пахне порахам — эсэр
  17. 1975 — Факт біяграфіі — Мікалай Дзьмітрыевіч
  18. 1976 — Час—маскоўскі — эпізод
  19. 1978 — Час абраў нас — Валодзя
  20. 1978 — Абочына — эпізод
  21. 1979 — Белы цень — эпізод
  22. 1980 — Атлянты і карыятыды — эпізод
  23. 1983 — Чорны замак Альшанскі — Пан Пахольчык
  24. 1984 — Дрэвы на асфальце — Стрыжэўскі
  25. 1985 — Подзьвіг Адэсы — эпізод
  26. 1986 — Пастарайся застацца жывым — дзядзька
  1. ^ Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Ракіцкі В. А. Стома Здзіслаў Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 188.