Ларыса Александроўская
Ларыса Александроўская | |
Ларыса Александроўская | |
| Дата нараджэньня | 15 лютага 1904 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Менск, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 23 траўня 1980 (76 гадоў) |
| Месца сьмерці | Менск, СССР |
| Месца пахаваньня | |
| Прафэсія | сьпявачка, рэжысэрка |
| Месца працы | |
| Гады дзейнасьці | 1920—1960 |
| Жанры | опэра |
| Вакал | сапрана |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Бацька | Пампей Александроўскі[d] |
| Узнагароды | |

Лары́са Пампе́еўна Александро́ўская (15 лютага [ст. ст. 2 лютага] 1904, Менск — 23 траўня 1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана) і рэжысэрка. Народная артыстка Беларусі (1938). Народная артыстка СССР (1940[1][2]).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), кляса сьпеваў В. Цьвяткова. Вучылася ў Студыі опэры і балету ў Менску (1924—1933). У 1927 годзе выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выставе ў Франкфурце-на-Майне[3]. З 1933 году — артыстка Беларускага тэатра опэры і балету ў Менску.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях і ў партызанскіх атрадах[4]. Чалец КПСС з 1942.
У лютым 1946 году, у памяшканьні Драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, на ўстаноўчым сходзе заснавальнікаў Беларускага Тэатральнага Таварыства Ларысу Александроўскую абралі старшынёй праўленьня[5]. Зьяўлялася ініцыятаркай стварэньня і нязьменнай старшынёй Беларускага тэатральнага таварыства (1946—1980, з 1976 году — ганаровая старшыня). З 1951 году была адначасова і галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру опэры і балету. За рок яна выпускала па два прэм’ерныя спэктаклі.
Дэпутатка Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў, Вярхоўнага Савету БССР 3—5-га скліканьняў.
Памерла 23 траўня 1980 году ў Менску, пахаваная на Ўсходніх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выконвала як сапранавыя, так і мэца-сапранавыя партыі. Выступала таксама як канцэртная сьпявачка.
Опэрныя партыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага[6][7] — Марыся
- «Алеся» Яўгена Цікоцкага — Алеся
- «Кветка шчасьця» Аляксея Туранкова[8] — Надзейка
- «Яўгені Анегін» П. Чайкоўскага — Тацяна
- «Піковая дама» П. Чайкоўскага — Ліза
- «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава — Любаша
- «Князь Ігар» А. Барадзіна — Яраслаўна
- «Фаўст» Шарля Гуно — Маргарыта
- «Кармэн» Жоржа Бізэ[9] — Кармэн
- «Ціхі Дон» І. Дзяржынскага — Аксіньня
- «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага — Марына Мнішак
- «Кастусь Каліноўскі» З. Лукаса — Марыя Грагатовіч
- «Піковая дама» П. Чайкоўскага — Графіня
Спэктаклі, пастаўленыя ў якасьці рэжысэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1951 — «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага
- 1951 — «Ціхі Дон» І. І. Дзяржынскага
- 1952 — «Страшны двор» С. Манюшкі
- 1952 — «Русалка» А. Даргамыскага
- 1952 — «Мазэпа» П. Чайкоўскага
- 1953 — «Аіда» Джузэпэ Вэрды
- 1953 — «Дзяўчына з Палесься» Я. Цікоцкага
- 1954 — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
- 1954 — «Травіята» Джузэпэ Вэрды
- 1955 — «Трубадур» Джузэпэ Вэрды
- 1956 — «Надзея Дурава» А. Багатырова
- 1957 — «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага
- 1958 — «Яснае сьвітаньне» А. Туранкова
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Ордэн Леніна» (1940)[10].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзілася будучая сьпявачка 15 лютага 1902 году. Напачатку вайны Александроўскай давялося эвакуявацца зь Менску напрасткі з бамбасховішча ў тэатры, не заходзячы дадому, дзе засталіся дакумэнты. У студзені 1942 году, знаходзячыся ў эвакуацыі ў Алма-Аце, артыстка атрымала новы пашпарт з ссоўваньнем даты нараджэньня на два рокі.
- Ларыса Аляксандраўская ўласнаручна абірала месца для будаўніцтва новага будынка Беларускага опэрнага тэатру.[11]
- Пляменьніца Ларысы Александроўскай, скрыпачка і вучоны, доктар філязофіі, Арыядна Ладыгіна напісала кнігу пра яе: «Ларыса Пампееўна Александроўская. Дакумэнтальна-тэатральны раман»
- Опэра «Аіда» ў пастаноўцы Ларысы Александроўскай на сцэне Беларускай опэры ішла больш за 50 гадоў з 1953 г.
- Песьню «Наш тост» кампазытара І. Любана на словы М. Касенкі і А. Таркоўскага ўпершыню выканала менавіта Ларыса Аляксандроўская. Адбылося гэта ў 1942 годзе ў Маскве на вечарыне майстроў беларускага мастацтва. Да вайны Ларыса Аляксандроўская і Ісак Любан былі суседзямі па Правіянцкай вуліцы.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Заір Азгур у 1940 годзе выканаў скульптурны партрэт Ларысы Александроўскай[12].
- Музычная школа № 1 у Менску носіць імя Ларысы Александроўскай з 1945 году. Імя было нададзена з нагоды 25-годзьдзя творчай дзейнасьці Александроўскай. На той момант гэта была адзіная музычная школа ў месьце. Ларыса Александроўская любіла выступаць зь яе навучэнцамі — хорам і ансамблем скрыпачоў[13].
- На ўшанаваньне памяці ўстаноўлена ў 1982 годзе мэмарыяльная дошка Александроўскай Ларысе Пампееўне на вул. Захарова, дом 27, скульптар Генадзь Мурамцаў[14].
- У 1986 годзе пастаўлены скульптурны помнік на могіле Ларысы Александроўскай, «Усходнія могілкі»[15].
- З 1987 году ў Беларусі праводзяцца нацыянальныя конкурсы вакалістаў імя Александроўскай, а ў 1992-м ейнае імя атрымала прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва.
- 15 лютага 2004 году выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай (2004 № 5 (158)), прысьвечаная 100-годзьдзю з дня нараджэньня Ларысе Аляксандраўскай.
- У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Ларысы Александроўскай[16].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Л. Александроўская. Думкі аб моладзі. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 21 красавіка 1956. — № 17 (1084). — С. 3.
Аўдыё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ларыса Александроўская. (21 красавіка 2023) Вясна (Я. Цікоцкі — Якуб Колас). S. Rusiecki.
- Ларыса Александроўская. Цымбалы — Ханон Шмелькін, Станіслаў Навіцкі. (3 лістапада 2023) Восень (І. Любан — Янка Купала). S. Rusiecki.
- Ларыса Александроўская. (2 траўня 2026) Арыя Далілы 'Mon cœur s'ouvre à ta voix' (Saint-Saëns, Samson et Dalila).. S. Rusiecki.
Архівы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Аб прысваенні звання народнай артысткі СССР народнай артыстцы БССР Александроўскай Л. П. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 23 чэрвеня 1940. — № 18 (474). — С. 1.
- ↑ Александроўская Ларыса // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ↑ Календарыюм: Люты — гадоў таму // Czasopis, 02/2004
- ↑ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
- ↑ Беларускае тэатральнае таварыства. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1 сакавіка 1946. — № 7 (530). — С. 4.
- ↑ Н. Нілаў. «Міхась Падгорны» у дзяржаўным тэатры оперы і балета. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 15 сакавіка 1939. — № 15 (429). — С. 4.
- ↑ П. С. Златагораў. «Міхась Падгорны». // Звязда : газэта. — 1940. — № 106 (6685). — С. 3.
- ↑ Ілья Шлепянаў. «Кветка шчасця». // Звязда : газэта. — 1940. — № 106 (6685). — С. 3.
- ↑ Е. Васількоўскі. Кармэн. (Думкі на прэм'еры). // Літаратура і мастацтва : газэта. — 12 кастрычніка 1945. — № 20 (543). — С. 3.
- ↑ Указ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Аб узнагароджанні ўдзельнікаў дэкады беларускага мастацтва «Ордэнам Леніна». № 1.Александроўскай Ларысу Пампееўну. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 23 чэрвеня 1940. — № 18 (474). — С. 2.
- ↑ Оперный станет на два этажа больше // «Комсомольская правда в Белоруссии», 25.10.2006
- ↑ Заір Азгур. Фота І. Каплінскага. Скульптурны партрэт Л. П. Александроўскай // Літаратура і мастацтва : газэта. — 11 траўня 1940. — № 14 (470). — С. 2.
- ↑ Ул. Залкінд. Мінская музычная школа імя Л. П. Александроўскай. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 16 сакавіка 1946. — № 9 (532). — С. 4.
- ↑ (вул. Захарова, дом 27). № 76. Мэмарыяльная дошка Александроўскай Ларысе Пампееўне. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 78.
- ↑ В. Б. Караткевіч. Усходнія могілкі (Маскоўская шаша). № 517 Магіла Александроўскай Ларысы Пампееўны. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 260.
- ↑ В Минске трем новым улицам присвоены наименования (рас.). minsk.gov.by (17 кастрычніка 2014 году). Праверана 19 кастрычніка 2014 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Энцыкляпэдыі, даведнікі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Ларыса Александроўская: нямецкія прыгоды». Кармэн у вышыванцы супраць дзівы з Масквы «Лабірынты». Белсат (2 сакавіка 2020).
- «Алеся» - першая опера ў вызваленым Мінску. Віртуальная выстава. БДАМЛМ (24 траўня 2023).
- Да 120-годдзя з дня нараджэння опернай дзівы Ларысы Пампееўны Александроўскай: з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. БДАМЛМ (15 лютага 2024).
- Ларыса Александроўская. Душа беларускай сцэны. БДАМЛМ (20 ліпеня 2026).
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Памерлі 23 траўня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету
- Сапрана
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты БССР
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія тэатральныя рэжысэры
- Беларускія опэрныя сьпевакі і сьпявачкі
- Памерлі ў Менску
- Асобы на беларускіх паштовых марках