Сон на кургане (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)
Выгляд
«Сон на кургане» | |
Сцэна са спэктаклю | |
Жанр | драма |
---|---|
Паводле | паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» |
Рэжысэр | Барыс Луцэнка |
Працягласьць | 95 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 2002 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага |
«Сон на кургане» — драматычны спэктакль, пастаўлены ў 2002 годзе рэжысэрам Барысам Луцэнкам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага да 120-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастацкі кіраўнік тэатру Б. Луцэнка паставіў спэктакль з выпускнікамі 2003 году Беларускае акадэміі мастацтваў (кляса Ул. Мішчанчука). З гэтым спэктаклем маладыя акторы натуральна ўліліся ў трупу славутага тэатру і сталіся ўлюбенцамі рэжысэра.[1]
Ці то чалавек у сьне бачыць жыцьцёвыя шляхі, у тым ліку выйсьце зь цяжкіх сытуацыяў, ці то наяве… Я хацеў паказаць, што мы часта думаем пра перавароты і рэвалюцыі, але пры гэтым, здараецца, забываемся на нешта важнае, не заўважаем, што недзе за вокнамі зьмярзае наша маці, бабуля, ўнучка… | ||
—Рэжысэр спэктаклю Барыс Луцэнка пра надзённасьць купалаўскага твору[2] |
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У асобных творцаў часам атрымліваюцца асобныя яркія спэктаклі, такія як… «Сон на кургане» Барыса Луцэнкі… Гэтыя пастаноўкі ўспрымаюцца, як маленькія аазісы ў бязьмежнай пустцы сярэднепрафэсійнага сьмецьця, што запаланяла і працягвае трывала запаланяць сцэны беларускіх тэатраў. | ||
— Мюр Фарыдовіч[3] |
У 2002 годзе Б. Луцэнка паставіў незвычайны спэктакль, які да яго нікому не ўдавалася зрабіць: ён змог «ажывіць» вядомую паэму Янкі Купалы «Сон на кургане». | ||
— Нацыянальная бібліятэка Беларусі[4] |
«Сон на кургане», адну з найлепшых драматычных паэмаў геніяльнага песьняра, рэжысэр увасобіў як містэрыю, тым самым прымусіў шаноўную публіку згадаць, што Янка Купала — ня толькі абаронца сацыяльна абяздоленых, але й паэт эстэцкага, сымбалісцкага кірунку, прыхільнік тэатру Мэтэрлінка і Выспянскага, Пшыбышэўскага і Блока. | ||
— Людміла Рублеўская[5] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Арлоў Бывайце назаўсёды // Мастацтва : Часопіс. — Чэрвень 2006. — № 6. — ISSN 0208-2551.
- ^ Кірыла Пазьняк (18 кастрычніка 2002) Купала пад мачанку і гарэлку. Сеціўная газэта «Беларускія навіны». Праверана 6 лістапада 2012 г.
- ^ Мюр Фарыдовіч Уцёкі ў летуценны сьвет Гарцуева // Дзеяслоў : Часопіс. — Сьнежань 2003. — № 7. — ISSN 2076-1309.
- ^ 16 верасьня — 70 год з дня нараджэньня (1937) Б.І. Луцэнкі, рэжысэра, пэдагога, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэатра, народнага артыста Беларусі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (16 верасьня 2007). Праверана 6 лістапада 2012 г.
- ^ Людміла Рублеўская (6 сьнежня 2003) Белыя бурачкі, два буракі і шмат паэзіі. Газэта «Савецкая Беларусь». Праверана 6 лістапада 2012 г.