Міхась Маскалік
Міхась Маскалік | |
Адукацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1903 |
Памёр | 25 верасьня 1965 (62 гады) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маскалік (неадназначнасьць).
Міха́сь Маска́лік (18 сакавіка 1903, Гарадзея — 25 верасьня 1965, Гільдэсгайм, Нямеччына) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі (1959).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1927 па 1931 навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. Зьехаў у Бэрлін на студыі ў нямецкай Тэхнічнай школе разам з Анатолем Шкуткам. Але праз 2 гады пакінуў палітэхніку і зьехаў у Мюнхэн студыяваць тэалёгію, атрымаўшы стыпэндыю ад мітрапаліта А. Шаптыцкага[1]. У 1933 заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Нямеччыне». Скончыў калегіюм Сьв. Андрэя ў Мюнхэне ў 1938, дзе вывучаў філязофію і тэалёгію.
Высьвячаны на сьвятара 17 ліпеня 1938. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касьцёле сьв. Мікалая адслужыў першую сьв. Літургію.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Нямеччыну. У гады вайны выконваў сьвятарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У выніку непаразуменьня ў 1943 г. быў арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлягеры Заксэнхаўзэн. Вызвалены дзякуючы намаганьням Папскай місіі ў Нямеччыне. Кароткі час працаваў пры Візытатуры ў Бэрліне. Пазьней праводзіў душпастырскую дзейнасьць у г. Гільдэсгайм.
У пасьляваенны час стала пасяліўся ў г. Госьляр. Ініцыятар заснаваньня і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Нямеччыне. Праводзіў душпастырскую дзейнасьць у парафіях Радэрборн, Аснабрук і Гільдэсгайм.
У 1959 у Мюнхэнскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю па беларускай літаратуры: «Янка Купала — пясьняр беларускага народу» (Janka Kupala. Der Saenger des weissruthenischen Volkstum. München. 1961) была выдадзена на нямецкай мове ў 1961 як манаграфія.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох. — Лёс Анджэлес, 1968 — Менск, 1994. С. 36.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- МАСКАЛІК Міхась // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Маскалік Міхась // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Źnič (Рым). 1965. № 85-86
- Божым шляхам (Лёндан). 1965. № 6
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Pages using the JsonConfig extension
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Бэрлінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзеі
- Памерлі 25 верасьня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
- Беларускія каталіцкія сьвятары ўсходняга абраду
- Беларуская грэка-каталіцкая царква
- Рэпрэсаваныя ў Трэцім Райху і яго акупаваных тэрыторыях
- Беларусы ў Нямеччыне
- Памерлі ў Нямеччыне
- Дактары філялягічных навук