Старая Беліца (Віцебская вобласьць)
| Старая Беліца, трансьліт. Staraja Bielica | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Сеньненскі |
| Сельсавет | Беліцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 222 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°41′54,70″ пн. ш. 29°38′02,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 170 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2135 |
| Паштовы індэкс | 211110 |
| Нумарны знак | 2 |
| Старая Беліца на мапе Беларусі ± Старая Беліца | |
Стара́я Бе́ліца[1] — вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Старая Беліца ўваходзіць у склад Беліцкага сельсавету. Разьмешчаная прыкладна за 20 кілямэтраў ад райцэнтру Сянно.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 1674 годзе як сяло, цэнтр маёнтку ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. 31 кастрычніка 2012 году цэнтар Беліцкага сельсавету перанесены з Старой Беліцы ў вёску Полымя[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 170 чалавек
- 1999 год — 281 чалавек
Архітэктурныя помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гаспадарчы двор Сьвяцкіх (год пабудовы — XIX стагодзьдзе, будаўнічы матэрыял — цэгла, бутавы камень)
- Сядзібна-паркавы комплекс Сьвяцкіх (год пабудовы — 1850, сучасны стан — захаваліся руіны сядзібнага дома, гаспадарчых пабудоваў, парк)
Сядзібна-паркавы комплекс Сьвяцкіх
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзіба ў Старой Беліцы, пабудаваная Карлам Сьвяцкім у канцы XIX стагодзьдзя, зьяўляецца помнікам архітэктуры позьняга клясыцызму. Панскі дом нагадваў фэадальны замак, а кожная цаглінка будынка была адзначаны манаграмай «К. С.» — Карл Сьвяцкі. Зь імем гэтага прадстаўніка старадаўняга роду зьвязаная легенда аб скарбе Напалеона: нібы Карл знайшоў золата і каштоўнасьці агульнай вагай амаль 800 пудаў, якія, пакідаючы Маскву, францускі імпэратар утапіў у Стаялым або, як яго яшчэ завуць, Семлеўскім возеры.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў панскім доме разьмяшчаўся сельскагаспадарчы тэхнікум, падчас Вялікай Айчыннай тамака была нямецкая жаўнерня, а пасьля вайны дом адводзілі то пад школу, то пад Дом культуры, то пад бібліятэку. А ў гаспадарчых пабудовах сядзібы быў сьпіртзавод саўгасу «Полымя».
У дваранскім гнязьдзе Сьвяцкіх у 1903—1904 гадах працаваў прыганятым і пачаў сваю творчую дзейнасьць Іван Луцэвіч — будучы клясык беларускай літаратуры Янка Купала. Напярэдадні 90-годзьдзя са дня нараджэньня паэта на будынку сядзібы была ўсталяваная мэмарыяльная дошка. У 1976 годзе сядзіба ў Старой Беліцы была прынятая пад дзяржаўную абарону — выканкам Віцебскага абласнага савету дэпутатаў улучыў яе ў «Збор помнікаў БССР. Віцебская вобласьць». Кіраўніцтва саўгасу «Полымя» выступіла з ініцыятывай правесьці рэканструкцыю помніка архітэктуры, у якім жыў знакаміты паэт. Але з-за адсутнасьці фінансавых сродкаў рамонт будынка ажыцьцёўлены ня быў, а мэмарыяльную дошку з згадваньнем імя Янкі Купалы з будынка сядзібы зьнялі і зьмясьцілі на захоўваньне ў мясцовы сельсавет.
29 сакавіка 2009 году паміж Сеньненскім райвыканкамам і замежным таварыствам з абмежаванай адказнасьцю «БелФ’ючэрс» (Латвія) быў падпісаны пратакол аб намерах адрадзіць сядзібна-паркавы комплекс дваран Сьвяцкіх і стварыць тамака культурна-дзелавы цэнтар. Ад адной зь некалі найпрыгажэйшых у Беларусі сядзіб захаваліся толькі разваліны панскага дому з васьмікутнай вежай і зарослы, часткова высечаны парк. Плянуецца, што былая сядзіба будзе адноўленая з максымальным набліжэньнем да арыгіналу. На месцы цяперашніх руін зьявіцца сучасны культурна-дзелавы цэнтар з гасьцінічным комплексам і зонай адпачынку — кафэ, саўнай, паляўнічай хаткай. Вышукальніцкія працы павінны пачацца ў красавіку, адмыслоўцы Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту правядуць ацэнку тэхнічнага стану захаваных частак сядзібы для азначэньня аб’ёму будаўнічых працаў і выдаткаў на рэканструкцыю. Затым да працы прыступяць латвійскія архітэктары.[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 420
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 20.
- ↑ «О переносе административного центра Белицкого сельсовета в агрогородок Пламя». Решение Сенненского районного Совета депутатов от 31 октября 2012 г. № 155(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Латвийский инвестор хочет возродить дворянскую усадьбу в Сенненском районе (рас.)