Паўлінка (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)
«Паўлінка» | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Паводле | п’есы Я.Купалы «Паўлінка» |
Рэжысэр | П. Малчанаў |
Мастак-пастаноўнік | Л. Якуніна, Я. Мікалаеў |
Кампазытар | М. Красеў |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 12 чэрвеня 1936 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа |
«Паўлінка» — спэктакль Нацыянальнага тэатру імя Якуба Коласа паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы П. Малчанава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню камэдыю Я. Купалы Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) прадставіў 12 чэрвеня 1936 году на гастролях у Бабруйску ў «Вечары беларускіх вадэвіляў», у праграму якога таксама ўвайшлі п’есы «Прымакі» Я. Купалы і «Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіча.[1]
Па прапанове пастаноўшчыка спэктаклю Я. Купала ўнёс некаторыя зьмены ў тэкст п'есы, каб узмацніць яе сацыяльны зьмест. Так, Якім Сарока, калі прыходзіць да Паўлінкі, прыносіць ёй «Песьню аб Сокале» М. Горкага, якую яны разам чытаюць. Гэтая сцэна, якая, паводле прызнаньня самога аўтара, не магла зьявіцца ў дарэвалюцыйны час па цэнзурных меркаваньнях, увайшла ў канчатковую рэдакцыю п'есы.[1]
Прысутнічаючы на рэпэтыцыі маіх п'есаў у БДТ-II, слухаючы музыку да іх, я мяркую, што спэктакль будзе ўдачным. Актораў для выкананьня роляў падабралі ўдала. Рэжысэр Малчанаў правільна трактуе зьмест п'есы. Адчуваецца, што ў яго пастаноўцы спэктакль будзе гучаць паўнакроўнасьцю вобразаў. | ||
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Р. Кашэльнікава— Паўлінка
- Ц. Сяргейчык — Сьцяпан Крыніцкі
- А. Лагоўская — Альжбэта
- Л. Мазалеўская — Агата
- В. Бялінскі — Пранцысь Пустарэвіч
- П. Іваноў — Якім Сарока
- В. Тышкевіч — Адольф Быкоўскі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б А. Сабалеўскі Паўлінка (драматычны твор) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 463—465.
- ^ Янка Купала наведаў БДТ-II і мясцовую газету "Камунiсты" // «Камуністы» : газэта. — Бабруйск: 14 траўня 1936.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Паўлінка (драматычны твор)» / Аўтар — А.Сабалеўскі — C. 463—465.
- Гаробчанка, Т. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне. — Мн., 1976.
- Няфёдаў, Ул. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. — Мн., 1959.
- Усікаў, Я. Беларуская камедыя. — Мн., 1979.
- Ярош, М. Драматургія Янкі Купалы. — Мн., 1959.