Перайсьці да зьместу

Міжнародны фонд Янкі Купалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародны фонд Янкі Купалы
Абрэвіятура МФЯнК
Дата ўтварэньня 30 лістапада 1995 (30 гадоў таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта дасьледаваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы
Штаб-кватэра Менск, вул. Янкі Купалы, 4
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь (Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Летува (Вільня), Латвія (Рыга, Дзьвінск), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань)
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Тацяна Сівец
Намесьнік старшыні Жанна Дапкюнас
Кіроўны орган Рада

Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на найлепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.

Найвышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.

Старшынём фонду з дня яго заснаваньня да 2016 году зьяўляўся беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Зь 27 сьнежня 2016 году старшынёй фонду зьяўляецца Тацяна Сівец. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.

У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Летуве (Вільня), Латвіі (Рыга, Дзьвінск), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).

Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.

Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Устаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 году ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.

Заснавальнікі фонду (у 1995 годзе)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Імя і прозьвішчаЗанятакКраіна
1.Эдуард Агуновічмастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі БеларусьБеларусь
2.Маргарыта Антонавазагадчык філіі Музэю-кватэры Янкі Купалы ў ПячышчахРасея
3.Аляксандар Баршчэўскізагадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэтуПольшча
4.Навум Гальпяровічнамесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў БеларусіБеларусь
5.Уладзімер Гніламёдаўнамесьнік дырэктара Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БеларусіБеларусь
6.Жанна Дапкюнасдырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі КупалыБеларусь
7.Джым Дынгліпрафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэтуВялікабрытанія
8.Леанід Дранько-Майсюкзагадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура»Беларусь
9.Сяргей Законьнікаўгалоўны рэдактар часопісу «Полымя», ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыБеларусь
10.Віктар Каваленкадырэктар Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БеларусіБеларусь
11.Аляксей Каўкадоктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навукРасея
12.Вітаўт Кіпельстаршыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтваЗША
13.Альма Лапіньскеневучоны сакратар Інстытуту літоўскай літаратуры і фальклёруЛетува
14.Раман Лубкіўскіпаэт і перакладчыкУкраіна
15.Сяргей Маслоўскігалоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьБеларусь
16.Генадзь Праневічзагадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. ПушкінаБеларусь
17.Аляксей Пяткевічзагадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэтуБеларусь
18.Вячаслаў Рагойшазагадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуБеларусь
19.Аляксандра Станкевічзагадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэту імя Ф. СкарыныБеларусь
20.Сяргей Тарасаўстарэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БеларусіБеларусь
21.Антаніна Хатэнкавучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі КупалыБеларусь
22.Міхась Шавыркінгалоўны рэдактар часопісу «Роднае слова»Беларусь

Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.

З 1996 году разам зь Літаратурным музэем Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]