Мікалай Кірычэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Кірычэнка
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1946
Месца нараджэньня Маладэчна
Дата сьмерці 14 жніўня 2018 (72 гады)
Месца сьмерці Менск
Прафэсія актор, артыст
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі

Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка (16 сакавіка 1946 году, Маладэчна14 жніўня 2018[1], Менск) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. Народны артыст Беларусі (2006).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў з 1962 году на аўтазаводзе. Зь сёмай клясы ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасьля працы наведваў драматычныя гурткі. Зь сям’і вайскоўца, маці — армянка, бацька — украінец, таму з-за «нетыповай зьнешнасьці» меў праблемы пры паступленьні ў ВНУ[2]. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Два гады працаваў у Берасьцейскім тэатры.

Вядучы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы, у якім працуе з 1971 году. У 2005—2009 гг. — генэральны дырэктар тэатру.

Галоўныя ролі ў спэктаклях: «Дон Хіль — зялёныя штаны» Т. дэ Маліно, «Ажаніцца не журыцца» М.Чарота, «Дзвон — не малітва» І. Чыгрынава, «Тры сястры» А. Чэхава, «Дзеці сонца» М. Горкага, «Крывавая Мэры» Д. Бойка, «Памінальная малітва» Г. Горына, «Гамлет» У. Шэксьпіра, «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясьвіжа», «Вечар», «Ядвіга» А. Дударава, «С. В.» па А. Чэхаву, «Вясельле» А. Чэхава, «Эрык XIV» А. Стрындберга, «Сны аб Беларусі», «Тутэйшыя».

Прызэр і ляўрэат міжнародных тэатральных і кінафэстывалеў. Зьняўся ў больш за 40 фільмах.

Прафэсар катэдры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Працуе ў БДАМ з 1987 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2018 У сузор’і Стральца
  • 2017 Акушэрка :: Юры Пятровіч
  • 2015 Плакучая іва
  • 2015 Адваротны бок месяца 2 :: тамада
  • 2015 Непадкупны :: замміністру рыбпраму
  • 2015 Код Каіна :: дырэктар БелАЗу
  • 2014 Старэйшая дачка
  • 2014 Замак на пяску :: шэф
  • 2014 Алхімік. Элексір Фаўста :: Захар Сямёнавіч
  • 2013 Прывітаньне ад "кацюшы" :: генэрал
  • 2013 Доктар Сьмерць :: прафэсар, кардыёхірург
  • 2013 Белыя ваўкі :: Мікалай Міхайлавіч, бухгалтар
  • 2012 Санта Лючыя :: судьдзя
  • 2012 Паляваньне на гаўляйтэра :: доктар
  • 2012 Адналюбы :: эпізод
  • 2012 Белыя ваўкі :: Мікалай Міхайлівіч - гл. бухгалтар будаўнічай кампаніі
  • 2011 ПіраМММіда :: спэц
  • 2010 Іронія ўдачы
  • 2010 Жураў-2 :: пацукалоў
  • 2010 Пяты дзень | Фільм 1
  • 2009 Чалавек, які ведаў ўсё :: Альберто Рызотта
  • 2009 Сёмін :: Левіцын
  • 2009 Адступнікі | Фільм № 2
  • 2009 Інсайт :: Арнольд Кандрацьевіч
  • 2009 Дэтэктыўнае агентства "Іван да Мар'я" :: Крутаяраў
  • 2009 Справа аб ласкавым моры | Фільм № 8
  • 2009 Дастыш фантастыш (фільм) :: Квінта, бандыт
  • 2009 Вольф Месынг: Бачыўшы скрозь час :: Фрыдман
  • 2007 Шчыт айчыны
  • 2007 Скульптар сьмерці :: Таліеў
  • 2007 Дзевяць дзён да вясны :: Урадовец
  • 2006 Лісты Фэліні :: маэстра Феліні :: гаоўная роля
  • 2006 Знакі каханьня | Signs of Love :: эпізод
  • 2005 Тры талера :: амбасадар Францыі
  • 2004 Мужчыны не плачуць :: Соін
  • 2004 Эрык XIV, фільм-спэктакль :: Ёран Персан
  • 2004 Кажыце грамчэй! За вамі сочаць.. :: Якаў Міхайлавіч, бухгалтер
  • 2003 Тартарэн з Тараскана :: мэр горада
  • 2003 Неба і зямля
  • 2003 Між жыцьцём і сьмерцю :: эпізод
  • 2003 Анастасія Слуцкая :: баярын Хадасевіч
  • 2001 У жніўні 44-га :: Бэрыя
  • 2000 Алхімікі :: Судьдзя
  • 1999 Паскораная дапамога 1 :: мафіёзы
  • 1999 Чыстыя рукі | Сэрыя 6
  • 1999 Каменская-1 :: Іштван Барташ
  • 2000 Сьмерць і крыху каханьня| фільм 6
  • 1998 Забіць камэдыяншчыка :: Стожыч
  • 1998 Пракляты ўтульны дом :: Шчапся жыд-карчмар
  • 1998 Привет от Чарли-трубача :: Зубаў
  • 1996 Птушкі бяз гнёздаў :: Янка Геніюш
  • 1995 Пастка для зубра. Вітаўт
  • 1994 Пастка для Зубра. Ягайла :: Ягайпа
  • 1993 Чортавыя лялькі :: Арчы Хоўп
  • 1992 Прыді і віждь (Беларусь) :: князь Ягайла
  • 1991 Хэппі энд
  • 1990 Ай лаў ю, Пятровіч :: эпізод
  • 1988 Шэрагоўцы (фільм-спэктакль) :: тэлефаніст
  • 1988 Воля Сусьвету :: эпізод
  • 1983 Шчасьце Нікіфара Бубнова :: Саўка
  • 1980 Бусьляня :: эпізод
  • 1979 Задача з трыма невядомымі :: сьведка
  • 1978 Пуск
  • 1972 Пасьля кірмаша :: эпізод

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]