Перайсьці да зьместу

Сяргей Журавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Журавель
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1954(1954-06-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 жніўня 2015(2015-08-14) (61 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды
IMDb ID nm1168627
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Журавель.

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Менск — 14 жніўня 2015, Менск) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (2011), ляўрэат прэміі Ігната Буйніцкага (1999)[1].

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1976) па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 году ў складзе трупы Купалаўскага тэатру[2]

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекту «Нікаля-тэатар», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Менск), вядучым дакумэнтальнага сэрыялу «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і сэрыялах.

Памёр 14 жніўня 2015 году[3]. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

Выбраная фільмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Сяргей Журавель. kupalauski.by. Праверана 14 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 14 жніўня 2015 г.
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 450.
  3. ^ Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель. euroradio.by (14 жніўня 2015). Праверана 14 жніўня 2015 г.