Адвечная песьня (лялечны спэктакль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Адвечная песьня»
Жанрлялечны спэктакль
Паводлепаэмы Янкі Купалы
«Адвечная песьня»
РэжысэрАляксей Ляляўскі
Працягласьць55 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры2004
ПастаноўкіРэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі
Узнагародыгран-пры фэстывалю «Белая вежа» (Берасьце),
прыз за найлепшую рэжысуру міжнароднага форуму PIF (Загрэб)

«Адве́чная пе́сьня» — лялечны спэктакль, пастаўлены ў 2004 годзе рэжысэрам Аляксеем Ляляўскім у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастаўлены спачатку як дыплёмная праца студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, спэктакль быў неўзабаве перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, але граўся часьцей не на роднай пляцоўцы, а на замежных фэстывалях.[1] Неаднаразова паказваўся ў Нямеччыне, Нідэрляндах, Польшчы, Швайцарыі, Расеі, Харватыі, Бэльгіі і іншых краінах[2]. На вялікай сцэне тэатру зьявіўся ў студзені 2011 году.[3]

Наватарскі, насычаны як сучаснымі алюзіямі, так і гістарычнымі экскурсамі спэктакль. У адрозьненьне ад драматычнай пастаноўкі паэмы, у якой усьлед за аўтарам паказваецца жыцьцё Селяніна ў дарэвалюцыйнай вясковай рэчаіснасьці, прасякнутай міталягічнымі ўяўленьнямі і каляндарна-абрадавымі рытуаламі, А. Ляляўскі сьмела пераносіць дзеяньне твора ў савецкую эпоху, цалкам адмаўляецца ад міталягічнай вобразнасьці і фальклёрнага арнамэнту на сцэне, пакідаючы яе толькі ў гукавым суправаджэньні (этнатрыё «Троіца»).[1]


« За аснову была ўзятая ідэя, што ёсьць адныя людзі, якія жывуць, працуюць на зямлі, і існуюць іншыя, якія іх не заўважаюць. На гэтую тэму я напісаў п’есу, якая называлася «Біяграфія», усяго чатыры старонкі. Пасьля было вырашана сумясьціць яе з «Адвечнай песняй» Купалы, якія па сутнасьці маюць агульную тэму. Так мы ўзялі фрагмэнты і паспрабавалі перавесьці паэтычны рад у карцінкі. »

— Рэжысэр Аляксей Ляляўскі аб гісторыі стварэньня спэктаклю[2]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Перачытваючы радкі Купалы, Ляляўскі мысьліць стратэгічна: штораз перакідвае гледачоў з эпохі ў эпоху, прымушае думаць і пра тое, што было ды быльлём прарасло, і пра нас — сёньняшніх. Хтосьці схамянецца нечакана: а хіба зьмянілася што? Гумавыя боты на авансцэне; трактары, якія аруць зямлю ў цемры; расада, якую прыбіваюць да ляхаў малатком; сабор, узьведзены на горцы зерня і складзены з пустых бутэлек… Мільгаюць побытавыя карцінкі… Трэба ведаць і разумець сваю гісторыю, каб пасьпяваць счытваць падзеі… А. Ляляўскі ў сваім спэктаклі сьлізгае праз стагодзьдзі. Уздоўж сюжэту Купалавай паэмы. Проста па спрадвечным коле жыцьця. Вясна, мары, вясельле, пахаваньне… Ня «як жыць?» і ня «што рабіць?», а «ці застанецца нешта пасьля нас?» найбольш турбуе яго. »

— Тэатральны крытык Людміла Грамыка[4]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гран-пры XII Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» (2007, Берасьце)
  • Прыз за найлепшую рэжысуру, міжнародны форум PIF (Загрэб)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Сяргей Кавалёў Рэцэпцыя творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры / Сакрат Яновіч // Год беларускі 2011 : Штогоднік. — Крынкі: Villa Socrates, 2011. — Т. 12. — С. 157-167. — ISSN 1640-3320.
  2. ^ а б «Адвечная песня» на вялікай сцэне Тэатра лялек (фотарэпартаж) Будзьма разам! Праверана 25 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Спэктакль «Адвечная песня» па пэме Янкі Купалы вяртаецца на сцэну лялечнага тэатру Менск-Навіны Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Л.Грамыка. Дэзынфэкцыя сьнегам / Часопіс «Мастацтва». — 2008. — №9. — С. 21.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]