Уладзімер Самойла
Уладзімер Самойла | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 студзеня 1878 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1941[1] |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, літаратуразнаўца, літаратурны крытык |
Бацька | Іван Самойла[d] |
Уладзімер Іванавіч Самойла (17 студзеня [ст. ст. 29 студзеня] 1878, Менск — 1941 (?)) — беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філёзаф. Псэўданімы: Владак з Казіміроўкі; Наглядчык; Сірыус; Суліма; Sulima; М. Чэмер; Ул. Чэмер; крыптанімы: Н.; С.; В. С.; Вл. С.; Ул. С.; В. С.-а; Ч-мр.; S; S-ик; Ars.[2]
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, скончыў Петрагарадзкі ўнівэрсытэт (1916). Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадзкім руху ў Менску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук» (1906). З 1908 супрацоўнічаў у менскіх і віленскіх пэрыядычных выданьнях («Минский курьер», «Наша Ніва»). Пісаў пра асьвету народных мас і неабходнасьць наяўнасьці беларускае школы. Адзін зь першых высока ацаніў літаратурную творчасьць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ, прысьвечаных творчасьці расейскіх і замежных пісьменьнікаў. У пачатку 1910-х адыйшоў ад літаратурна-публіцыстычнае дзейнасьці. Узначальваў хімічную лябараторыю ў Менску, быў чальцом гарадзкое думы.
З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе («Виленская речь», «Виленские новости» ды інш.). Выступіў з сэрыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імпэрыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін зь вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку[4]. У філязофскіх эсэ, нарысах сьцьвярджаў гістарычную заканамернасьць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб’ектыўную непераможанасьць. Пасьля разгрому Беларускай сялянска-работніцкай грамады адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадзка-палітычным жыцьці. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданьні Інбелкульту і Беларускай Акадэміі Навук. У газэтах «Kurier Wileński» і «Przegląd Wileński» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалёгію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
Асноўныя публікацыі 1930-х (пераважна ў часопісе «Калосьсе») датычылі культуралягічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытаньняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасьць асобных дзеячоў расейскай і сусьветнай культуры ў кантэксьце задачаў культурнага разьвіцьця Беларусі.
Арыштаваны ў 1939 у ліку іншых беларускіх дзеячоў. Вывезены органамі НКУС зь Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго зь вязьняў, які сядзеў зь ім у адной камэры ў беластоцкай турме, «Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камэры, увесь час пісаў. Энкавэдзісты патрабавалі ад яго падрабязнага апісаньня беларускага руху»[5].
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Суліма. Што такое «Wyzwolenie» з беларускага пункту гледжаньня. / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 20 студня 1923. — № 3. — С. 1.
- Суліма. Што такое «Wyzwolenie» з беларускага пункту гледжаньня. / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 27 студня 1923. — № 4. — С. 2, 3.
- Суліма. Што такое «Wyzwolenie» з беларускага пункту гледжаньня. / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 3 лютня 1923. — № 5. — С. 2.
- Суліма. Што такое «Wyzwolenie» з беларускага пункту гледжаньня. Ваенна-паліцэйскі кардон і акопы Wyzwolenie. / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 14 лютага 1923. — № 6. — С. 3, 4, 5.
- Суліма. «Шляхам катастрофаў». (Сусьветнае значэньне японскае катастрофы). / Я. Лагіновіч // Вольны Сьцяг : газэта. — Вільня: друкарня Левін і Сын, 30 верасьня 1923. — № 14. — С. 3, 4.
- Суліма. «Шляхам катастрофаў». (Сусьветнае значэньне японскае катастрофы). / Я. Лагіновіч // Вольны Сьцяг : газэта. — Вільня: друкарня Левін і Сын, 3 кастрычніка 1923. — № 15. — С. 2.
- Суліма. «Два Обсты ў аднэй галаве». (Спроба дыягназа нейкае нячуванае хваробы). / Я. Лагіновіч // Вольны Сьцяг : газэта. — Вільня: друкарня Левін і Сын, 10 кастрычніка 1923. — № 18. — С. 2, 3.
- Суліма. «Два Обсты ў аднэй галаве». (Спроба дыягназа нейкае нячуванае хваробы). / Я. Лагіновіч // Вольны Сьцяг : газэта. — Вільня: друкарня Левін і Сын, 12 кастрычніка 1923. — № 19. — С. 2, 3.
- Суліма. З «Гаспадарства кветак васілька і пралескі» на заваяваньне места. Язэп Нарцызаў. «Пабрацімы. Вялікая шышка» / рэдактар-выдавец М. Шыла // Змаганьне : газэта. — Вільня: друкарня Левін і сын, 28 кастрычніка 1923. — № 1. — С. 2, 3.
- Суліма. З «Гаспадарства кветак васілька і пралескі» на заваяваньне места. Язэп Нарцызаў. «Пабрацімы. Вялікая шышка» / рэдактар-выдавец М. Шыла // Змаганьне : газэта. — Вільня: друкарня Левін і сын, 1 лістапада 1923. — № 2. — С. 2, 3.
- Суліма. «COR ARDENS» К. Сваяк. «Мая Ліра», Беларускае выдавецкае Таварыства. Вільня — 1924 г. / рэдактар-выдавец М. Шыла // Сын Беларуса : газэта. — Вільня: друкарня Левін і сын, 15 жніўня 1924. — № 27. — С. 2, 3.
- Суліма. «COR ARDENS» К. Сваяк. «Мая Ліра», Беларускае выдавецкае Таварыства. Вільня — 1924 г. / рэдактар-выдавец М. Шыла // Сын Беларуса : газэта. — Вільня: друкарня Левін і сын, 17 жніўня 1924. — № 28. — С. 2, 3.
- Суліма. Які «самаўрад» гатуе беларускаму народу Польская Рэспубліка?. — Вільня: выданьне газэты «Голас беларуса», 1924. — 32 с.
- Суліма. Праф. Здзехоўскі аб беларускай душы: prof. Zdziechowski. Władysław Syrokomla. Pierwiastek litewsko-białoruski w twórczości polskiej. Wilno, 1924 г.. — Вільня: выданьне газэты «Змаганьне», 1924. — 20 с.
- Міх. Чэмер. Верная дачка Сонца і «Шчырай Зямелькі», Н. Арсеньева: «Пад сінім небам». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 35—39.
- Міх. Чэмер. Верная дачка Сонца і «Шчырай Зямелькі», Н. Арсеньева: «Пад сінім небам». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 15—27.
- Самойла, Уладзімір. Рэальная рэлігія працы беларускага народа. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1998. — № 1 (121). — С. 193—201.[6]
- Уладзімер Самойла. Выбранае / укладаньне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаваньне Натальлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча ; камэнтары: Натальля Гардзіенка, Аляксандар Пашкевіч, Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 286 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 34). — 200 ас. — ISBN 978-985-7180-36-3
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, гэты здымак захоўваецца ў фондзе Беларускага музэя Івана Луцкевіча і значыцца ў вопісе як фатаграфія невядомага. На пінжаку маладога чалавека, хутчэй за ўсё, значок выпускніка вышэйшай навучальнай установы, магчыма тэхнічнай, тым часам Уладзімер Самойла ў гэты час (каля 1910 г.) яшчэ ня меў вышэйшай адукацыі. Таксама музэй зьвяртаўся да сваякоў Уладзімера Самойлы, якія пацьвердзілі, што на здымку ня ён.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Uladzìmìr Ìvanavìč Samojla // MAK (пол.)
- ^ Самойла Уладзімір Іванавіч. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Рублеўская Л. Маскарад на фоне гісторыі // СБ. Беларусь сегодня, 28.03.2020 г.
- ^ ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 218
- ^ Goniec Codzienny, Nr. 38, 02.09.1941
- ^ Кісялёва, Я. Невядомы рукапіс Уладзіміра Самойлы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1998. — № 1 (121). — С. 189—192.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кавалевіч Д. Старэйшы сябар Купалы // Новы Час. № 2 (7), 2003 г.
- Ліс А. Самойла, Уладзімер Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 217—218.
- Ліс А. Самойла, Уладзімер Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 — С. 139—140.