У Піліпаўку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«У Піліпаўку»
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Год напісаньня: 1908
Публікацыя: 1908
Электронная вэрсія

«У Піліпаўку» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1908 годзе ў Вільні і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Наша Ніва» 18 сьнежня 1908 году.[1]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыцьцёвым матэрыялам, сюжэтна—трагедыйнай калізіяй і мастацка-стылявым ладам блізкая да паэмы «Зімою». У аснове твора паэтычны расповед пра няшчасны выпадак з дарэвалюцыйнага жыцьця беларускага сялянства. Герой твора Сьцяпан замёрз у сьцюдзёную ноч па дарозе з гораду дадому, ня здолеўшы давезьці лек хвораму сыну. Паэма прасякнутая шчырым лірызмам, глыбокім разуменьнем простага працоўнага чалавека, неспакойным роздумам аб яго лёсе, згубнай уладзе сацыяльных абставінаў. Паэт спагадліва ставіцца да лёсу сваіх герояў, але ён верны жыцьцёвай лёгіцы: лёс іх залежыць ад невыпадковага зьбегу акалічнасьцяў. Паэма вытрымана ў 4-стопным дактылічным памеры зь перакрыжаванай рыфмоўкай, але гэта не перашкаджае ёй быць рытмічна разнастайнай і інтанацыйна багатай.[1]

Як адзначыў З. Санюк:

« [Галоўныя героі паэмы] паказаныя ў той момант, калі жыцьцёвая катастрофа – ужо непасрэдна іхні лёс. Купала аб’ядноўвае адначасна канечнае і бясконцае, калі быцьцё канечнага і ёсьць быцьцё бясконцага. Першае зь іх – аснова другога нават тады, калі яно ўвасабляе сабой нябыт. Гэта чыста лягічная формула трагічнага выражае дыялектыку самога жыцьця, калі мастак ня можа паказаць шчасьлівага зыходу падзей[2]. »

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «У Піліпаўку». — С. 607.
  2. ^ Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы. Санюк, Зьм. Аўтарэферат на спашуканьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук. — Мн. – 23 с. — С. 9. Праверана 18 красавіка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «У Піліпаўку» / Аўтар — М.М.Арочка. — С. 607.
  • Санюк, Зьм. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы / Аўтарэферат на спашуканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мн. – 23 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]