Перайсьці да зьместу

Мікалай Аладаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Аладаў
Мікалай Ільліч Аладаў
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1890
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 4 сьнежня 1972
Месца сьмерці Менск, БССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь, Расея
Месца вучобы
Занятак кампазытар, прафэсар унівэрсытэту, сьпявак
Гады дзейнасьці 1910-я - 1970-я
Жанры фальклёр, сымфонія
Бацька Q116878692?
Маці Q116878701?
Дзеці Вальмен Аладаў[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст Беларускай ССР

Мікала́й Ала́даў (9 сьнежня (21 сьнежня паводле новага стылю) 1890, Санкт-Пецярбург — 4 сьнежня 1972, Менск) — беларускі кампазытар і пэдагог. Народны артыст БССР (1955).[1]

У 1910 годзе экстэрнам скончыў Пецярбургскую кансэрваторыю. У час грамадзянскай вайны працаваў ва Ўсходняй кансэрваторыі ў Казані, а з 1923 году ў Дзяржаўным інстытуце музычнай навукі ў Маскве. Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. Прыехаў у Менск у 1924 годзе. Адзін з арганізатараў і першых выкладчыкаў Беларускага музычнага тэхнікуму і кансэрваторыі. З 1946 году — прафэсар, а ў 19441948 гадох — дырэктар кансэрваторыі. У 1932 годзе ўдзельнічаў у стварэньні беларускай кампазытарскай арганізацыі.[1] У гады вайны ў 19411944 гадох выкладаў у Саратаўскай кансэрваторыі[2].

Працаваў у большасьці музычных жанраў. Сваімі творамі 1920-х—1930-х гадоў заклаў асновы многіх жанраў беларускае прафэсійнае музыкі: апрацоўкі народнай песьні, кантаты, вакальна-сымфанічныя паэмы, камэрна-інструмэнтальнага ансамблю, рамансу. Даў першыя ў беларускай музыцы ўзоры драматычнай (Першая, 1930) і лірыка-псыхалягічнай (Чацьвёртая, 1953—1954, і Пятая, 1956) сымфоніі. Своеасаблівасьцю жанравага вырашэньня адметная опэра «Тарас на Парнасе», вызначаная аўтарам як музычна-драматычны жарт у адной дзеі і напісаная паводле беларускіх ананімных паэмаў «Тарас на Парнасе» і «Энэіда навыварат» і паэмы В. Дунін-Марцінкевіча «Гапон».[1]

Асноўныя вобразныя галіны творчасьці — лірыка-драматычная. лірыка-псыхалягічная і жанрава-эпічная. Значнае месца ў музычнай спадчыне займаюць гумарыстыячныя і сатырычныя вобразы. Кампазытару ўласьцівыя сымфанічнасьць музычнага мысьленьня, шырокае выкарыстаньне сродкаў поліфаніі, актыўнае стаўленьне да фальклёрнага матэрыялу. Рэдактар шматлікіх музычных выданьняў (у тым ліку твораў М.Чуркіна і Р.Пукста), зьбіральнік і дасьледчык беларускага, марыйскага, чувашскага і якуцкага фальклёру.[1]

Мікалай Аладаў і Янка Купала

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню сустрэўся з Янкам Купалам у верасьні 1923 году, калі Купала разам зь сябрамі Інбелкульту наведваў Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскве і знаёміўся ў гэты час зь літаратурнай і музычнай грамадзкасьцю расейскай сталіцы. Купала зацікавіўся творчасьцю Аладава, пасябраваў зь ім і садзейнічаў пераезду кампазытара ў Менск. Паміж сем’ямі Купалы і Аладава ўсталяваліся сяброўскія адносіны. У 1923 годзе напісаў першыя рамансы на вершы Купалы: «Бяспутнасьць», «З гальных ліп і бяроз», «Летам», якія выбраў са зборніка «Спадчына», падараванага паэтам. Паклаў на музыку шматлікія вершы Купалы.[3]

Самы буйны твор на словы Купалы — вакальна-сымфанічная паэма для 5 салістаў, хору і сымфанічнага аркэстру «Над ракой Арэсай» (1933). Упершыню твор прагучаў у выкананьні салістаў, хору і сымфанічнага аркэстру Беларускага радыё пад кіраўніцтвам Аладава 28 траўня 1935 году ў час сьвяткаваньня 30-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Купалы.[3]

  • Сымфоніі (1921, 1930, 1951, 195354, 1956, 1960, 1963, 1965, 1967, 1971)
  • Фортэпіянны квінтэт (1925)
  • Кантата «10 год» (1927)
  • Опэра «Тарас на Парнасе» (1927)
  • Вакальна-сымфанічная паэма «Над ракой Арэсай» (1933)
  • Зборнік рамансаў на вершы Я.Купалы і М.Багдановіча
  • Сымфанічная паэма «Зь дзёньніка партызана» (1942)
  • Сымфонія-баляда «У суровыя дні» (1942)
  • Опэра «Андрэй Касьценя» (1947)
  • Кантата «Сорак год» (1947)
  • Сюіты-фантазіі для сымфанічнага аркэстру (1950)
  • Канцэртныя фантазіі для скрыпкі з аркестрам (1950)

Публікацыі, прысьвечаныя творчасьці Янкі Купалы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Кожны радок прасякгуты музыкальнасьцю і настраёвасьцю» / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 1935 год, 31 траўня.
  • «Янка Купала ў музыцы» / Газэта «Савецкая Беларусь», літаратурны дадатак. — 1943, №3.
  1. ^ а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Аладаў Мікалай». — С. 80—81.
  2. ^ Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973.
  3. ^ а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Аладаў Мікалай». — С. 35—36.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с, 40 л. іл.: Артыкул «Аладаў Мікалай» / Аўтар — С. Г. Нісневіч. — С. 80-81.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Аладаў Мікалай» / Аўтар — Дз. М.Жураўлёў. — С. 35—36.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 28.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 1996. — С. 226.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993. — С. 96.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 17.
  • Нисневич С. Г. Народный артист БССР Н. И. Аладов. — Мн., 1959.
  • Кулешова Г. Г. Н. И. Аладов: очерк жизни и творчества. — Л., 1970
  • Дубкова Т. А. Сімфоніі М.Аладава. — У яе кн.: Беларуская сімфонія. — Мн., 1977.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]