Міхась Бельскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельскі.
Міхась Бельскі | |
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Лявонцевіч Бельскі |
---|---|
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1921 |
Месца нараджэньня | Сянно |
Дата сьмерці | 1988 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | |
Занятак | графік, мастак |
Месца працы | |
Жанры | станковая графіка[d] і кніжная ілюстрацыя[d] |
Міха́сь Бе́льскі (21 верасьня 1921 году, Сянно — 1988, Менск) — беларускі мастак, графік[1].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучэльні, якую скончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 году[2]. Вучань Васіля Касіяна, Тацьцяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Менскае мастацкае вучэльні (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Сябра Саюзу мастакоў БССР з 1954 году[3].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працаваў у галіне кніжнай і станкавай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3].
Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Халодны дзень» (1953, акварэль)
- «Зямля сялянам» (1957, гістарычны музэй, Менск)
- «Стары і новы Менск» (1959, мастацкі музэй, Менск)
- «Стары Менск» (трыпціх, 1979, каляровая папера, вугаль, гуаш)
- Ілюстрацыі да кнігаў А. Капыленкі «Петраградзкі хлопчык» (1950), М. Лужаніна «Хто робіць надвор’е», П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1954)[2]
Купаліяна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Ілюстрацыі да паэмаў Янкі Купалы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іншыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] |