Купалаўскія чытаньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Купалаўскія чытаньні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыцьцё і творчасьць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства.

Першай навуковай купалаўскай канфэрэнцыяй лічыцца вечар, прысьвечаны саракагодзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 19 сакавіка 1922 году[1].

Правядзеньне рэгулярных купалаўскіх чытаньняў было распачатае ўжо пасьля сьмерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытаньні ладзіліся ў музэі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].

Міжнародныя купалаўскія чытаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзеньня Міжнародных купалаўскіх чытаньняў як міжнароднай навуковай канфэрэнцыі.

З 1996 году сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў разам зь Дзяржаўным літаратурным музэем Янкі Купалы зьяўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаньнях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары зь Беларусі, Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Нямеччыны. Матэрыялы чытаньняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.

---
Нумар    Год правядзеньня    Тэма чытаньняў
І   1995   «Спадчына Янкі Купалы і яго музэй у сучасным асэнсаваньні»
ІІ   1996   "Янка Купала і «Наша Ніва» [4]
ІІІ   1997   «Янкі Купала — публіцыст» [5]
IV   1998   «Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6]
V   2000   «Ад тутэйшасьці да нацыянальнасьці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня»[7] [8]
VI   2002   «Янкі Купала і эўрапейскі літаратурны працэс»[9]
VII   2004   «Нараджэньне клясыка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасьці Янкі Купалы»[3]
VIII   2007   «Мастацкі сьвет Янкі Купалы: клясычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[3][10]
IX   2009   «Творчасьць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны фэномэн»[1][11][12]
X   2012   «Янка Купала. Дыялог з XXI стагодзьдзем»[13]
---

Купалаўскія чытаньні ў Горадні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя Менску традыцыю купалаўскіх чытаньняў здаўна падтрымлівае Горадня. У Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадох купалаўскія чытаньні праводзіліся штогод.

Пасьля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філялягічным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы як навуковая канфэрэнцыя, якая раз на два гады зьбірае купалазнаўцаў у Горадню[14]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні прайшлі ў Горадні ў лютым 2010 году[15].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка «Жалейка». Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. — 92 с.
  • Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
  • Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
  • Янка Купала — публіцыст: ІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
  • Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Міжнародныя купалаўскія чытанні, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Міцкевіча. З Купалаўскіх мясьцін: II Міжнародныя ракаўскія чытанні, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
  • Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
  • Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 ліпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
  • Мастацкі свет Янкі Купалы: класычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
  • Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Горадня / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Горадня, 1999.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Горадня / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2000.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Горадня / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2002.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2007.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2009.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Канфэрэнцыі. Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Дзейнасьць музэю Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. Літаратурныя музэі Беларусі. Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ а б в Тацяна Падаляк З цэлым народам гутарку весьці // Зьвязда : Газэта. — 26 чэрвеня 2007. — № 117 (25982). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Праграма-запрашэньне на Міжнародныя Купалаўскія чытаньні 1996 года (pdf) Пісьмовыя матэрыялы. Грамадзкі вэб-архіў «Вытокі» (7 кастрычніка 1996). Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  5. ^ Янка Купала - публіцыст: ІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытаньні, 20-21 кастрычніка 1997, Менск / Сяргей Панізьнік. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — 222 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6318-28-9
  6. ^ Янка Купала і Адам Міцкевіч. З Купалаўскіх мясьцін: IV Міжнародныя Купалаўскія чытаньні, Менск, 9 верасьня 1998 / Вячаслаў Рагойша. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 159 с. — 400 ас. — ISBN 985-6318-82-3
  7. ^ Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Ад тутэйшасьці да нацыянальнасьці. Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня». Менск, 28–29 верасьня 2000 г. // Кантакты і дыялогі : Бюлетэнь. — 2000. — № 3.
  8. ^ Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня: V Міжнародныя Купалаўскія чытаньні, Менск, 7-8 сьнежня 2000 / Алена Бурбоўская. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 211 с. — 350 ас. — ISBN 985-6638-60-7
  9. ^ Янка Купала і эўрапейскі літаратурны працэс: VI Міжнародныя Купалаўскія чытаньні, Менск, 3—4 ліпеня 2002 / Алена Бурбоўская. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 233 с. — 300 ас. — ISBN 985-6730-31-7
  10. ^ Мастацкі сьвет Янкі Купалы: клясычна-анталягічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя Купалаўскія чытаньні, Менск, 26-27 чэрвеня 2007 / Алена Бурбоўская. — Менск: Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2009. — 205 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-6921-18-9
  11. ^ Барыс Гарэцкі (14 кастрычніка 2009) У Менску – Купалаўскія чытаньні (фотарэпартаж). Радыё «Рацыя»Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
  12. ^ Ганна Сівакова Хто спадчыньнікі Купалы // Культура : Газэта. — 17 кастрычніка 2009. — № 42 (910).
  13. ^ Х Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Янка Купала. Дыялог з XXI стагоддзем» (інфармацыйны ліст) сайт Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Праверана 23 красавіка 2013 г.
  14. ^ Ала Петрушкевіч (17 сакавіка 2010) Янка Купала і Гародня. Наша НіваПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  15. ^ У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы адбылася VIII навуковая канфэрэнцыя “Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні”, прысьвечаная 70-гадоваму юбілею навучальнай установы. Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (26 лютага 2010). Праверана 31 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]