Ляўкі (Віцебская вобласьць)
| Ляўкі | |
| трансьліт. Liaŭki | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Віцебская |
| Раён: | Аршанскі |
| Сельсавет: | Зубаўскі |
| Насельніцтва: | 122 чал. (2010) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 216 |
| Паштовы індэкс: | 211037[1] |
| СААТА: | 2236822046 |
| Нумарны знак: | 2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′9.0″ пн. ш. 30°20′17.9″ у. д. / 54.3525° пн. ш. 30.338306° у. д.Каардынаты: 54°21′9.0″ пн. ш. 30°20′17.9″ у. д. / 54.3525° пн. ш. 30.338306° у. д. |
Ляўкі на мапе Беларусі ± Ляўкі | |

Ляўкі́[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад Воршы, за 2 кілямэтры ад Копысю. Месьціцца на левым беразе Дняпра. Ляўкі ўваходзяць у склад Зубаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтку Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньне Радзівілаў[3][4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маёнтак Копысь канфіскаваны ў ваяводы віленскага Князя Кароля Радзівілла пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і анэксіі Віцебскага ваяводзтва 1772 году[5]. Вёска Ляўкі з 2 жніўня 1773 году ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 году да 31 сьнежня 1996 году ў Копыскім павеце, у Аршанскім павеце да аднаўленьня Копыскага павету 22 ліпеня 1802 году. Пасьля лівідацыі Копыскага павету 26 сьнежня 1861 году Ляўкі ў складзе Любініцкай воласьці Горацкага павету[6]
У 1782 годзе цэнтар аднайменнага маёнтку, што належыў М. М. Кантакузіну. У 1799—1800 гадах ва ўладаньні сапраўднага стацкага саветніка Кацара М. І.: сядзіба, млын на 1 кола, вінакурня з вытворчасьцю 2 тыс. вёдзер, карчма[7].
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя сяляне адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі [8].
Вера Александраўна Чачкова ў 1873 годзе выкупіла маёнтак Ляўкі зь вёскай Сьмётанка: 2799,5 дзесяцін зямлі пад лесам, 173 дзесяцін ральлі, 30 дзесяцін сенакосу й заводы: дражджавы, кафляны й два крупадзёрныя[9]
У красавіку 1905 году амаль адначасова сяляне вёсак Сьмётанка й Ляўкі Горацкага, Вусьце й Бабінічы Аршанскага паветаў спынілі працу ў маёнтках і прадʼявілі уладальнікам свае патрабаваньні. Многія ўдзельнікі забастоўкі былі арыштаваны. Аднак сяляне не адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў. Калі ў пачатку чэрвеня 1905 году земскі начальнік выклікаў на суд 18 сялян зь вёсак Ляўкі й Сьмётанка, якія прыцягваліся да адказнасьці, да яго прыйшлі ўсе сяляне гэтых вёсак. Уладальнікі вымушаны былі пайсьці на саступкі[10].
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 224 дзесяцін зямлі, сяляне вёскі складалі Ляўкоўскае сялянскае таварыства. Маёнтак Ляўкі меў 750 дзесяцін зямлі й належыў Л. Н. Чачкову. Вёска й маёнтак адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі[11].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 36 двароў, 131 мужчына і 118 жанчын; 1799 год — 37 двароў, 108 мужчын, 118 жанчын[7];
- XIX стагодзьдзе: 1857 год. Вёска Ляўкі — 94 чалавека, фальварак Ляўкі — 39 чалавек[8];
- XX стагодзьдзе: 1910 год. Вёска Ляўкі — 39 гаспадарак, 130 мужчын, 111 жанчын; маёнтак — 61 мужчына, 40 жанчын[11]; 1999 год — 148 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 122 чалавекі;
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Комплекс археалягічных помнікаў жалезнага веку й сярэднявечча.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча. За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Пляцоўка чатырохвугольная, вышынёй 20 м, памерам 40×30 м. З трох бакоў захаваўся вал вышынёй да 1 м. З паўднёвага боку прасочваецца роў глыбінёй да 1 м. Дасьледаваў у 1969 г. Г. В. Штыхаў. Раскапана плошча 12 м². Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены ляпны посуд 6—8 стагодзьдзяў культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны й ганчарная кераміка 13—14 стагодзьдзяў.
- Селішча—1 эпохі Полацкага княства. За 100 м на поўдзень ад вёскі. Плошчай каля 0,6 га. Выявіў у 1985 годзе Аляксандар Шынкевіч. Знойдзена ганчарная кераміка. Раскопкі не праводзіліся. Селішча разворваецца.
- Селішча—2 эпохі Полацкага княства. На паўнёва-захадней ўскраіне вёскі, каля дарогі на Копысь. Выявіў у 1985 годзе Аляксандар Шынкевіч. Часткова разбурана карʼерам. Культурны пласт у агаленьні карʼера 0,4 м, насычаны вугольлем. На глыбыне 0,2—0,4 м ад дзённай паверхні знойдзена кераміка. Раскопкі неправодзіліся.
- Курганны могільнік. За 1,2 км на поўдзень ад вёскі, у лесе. Шэсьць насыпаў сфэрычнай формы вышынёй 1,5—3 м, дыямэтрам 6—8 м, адзін курган аддалены ад астатніх на 200 м на захад. Выявіў у 1988 годзе Э. Э. Навагонскі[12].
У Ляўках знаходзіцца другая філія музэю Янкі Купалы.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ва ўрочышчы Ляўкі ў лесе, за 0,5 м ад вёскі. У 1935—41 гадах на лецішчы жыў і працаваў народны паэт Беларусі Янка Купала. Лірычныя вершы «Алеся»[13], «Вечарынка», «Госьці», «Лён», «Сонцу», «Сосны», «Сыны» і інш., напісаныя паэтам у гэты пэрыяд, складаюць адну зь лепшых старонак яго творчасьці — «Ляўкоўскі цыкл»[14]. У пачатку вайны (3 ліпеня 1941 г.) лецішча агарэла. 4 жніўня 1945 году была прынята Пастанова СНК БССР і ЦК КПБ «Аб увекавечаньні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы», у якой прадугледжвалася адбудова лецішча й стварэньне там філіі Літаратурнага музэя Янкі Купалы. Гістарычна-літаратурная частка экспазыцыі шырока адлюстроўвае жыцьцё й дзейнасьць Янкі Купалы ў 1920—30-я гадах і разьмяшчаецца ў будынках будынку канторы Копыскага лясьніцтва, а на лецішчы паэта — мэмарыяльная экспазыцыя. Спачатку музэй быў прадстаўлены невялікім мэблевым пакоем у будынку канторы, дзе жыў паэт летам 1935 у сям'і лясьнічага Мікалая Шыманскага[15]. У 1962—77 гадах філія Літаратурнага музэя Янкі Купалы працавала на грамадзкіх пачатках. У 1977 годзе экспазыцыя значна пашырана, а ў 1982 годзе да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы створана новая (агульная пл. — 292 м²). У яе склад уключана лецішча паэта, адноўленае па фотаздымках і ўспамінах аднавяскоўцаў (макет мастакоў Янкі Раманоўскага й Феафіла Анісовіча): аднапавярховы будынак памерамі 11,5×12,5 м. 3 1978 году філія музэя ўваходзіць у Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі»[16]. У 2015 годзе створана новая літаратурна-дакумэнтальная экспазыцыя[17].
- Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі». Заснаваны ў 1978 годзе ў Аршанскім раёне з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Разьмешчаны на левым беразе Дняпра. Агульная плошча 19 га. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца будынак былой канторы Копыскага лясьніцтва, у якім разьмешчаны філія Літаратурнага музэя Янкі Купалы «Ляўкі»; участак лесу; будынак лецішча паэта адноўлены ў 1981 па макеце мастакоў Янкі Раманоўскага й Феафіла Анісовіча; домік шафёра; гараж, у якім экспануецца легкавы аўтамабіль Янкі Купалы «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935; дом-гасьцініца, лазьня, лядоўня, гаспаспадарчыя пабудовы; зона масавых гуляньняў. Агульная плошча пабудоў 492 м². 3 1980 году штогод у дзень нараджэньня паэта (7 ліпеня) тут арганізуюцца сьвяты паэзіі, творчыя сустрэчы, школьныя ранішнікі. Запаведнік уключаны ў турысцкія маршруты[18][19].
- У 1962 годзе на ўшанаваньне памяці паэта на будынку філіі музэя ўстаноўлена мэмарыяльная дошка.
- Помнік Янку Купалу ў мэмарыяльным запаведніку «Ляўкі» створаны на аснове кампазыцыі «Восень паэта». Устаноўлены ў 1982 годзе да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэта. На гранітнай глыбе-пастамэнце вышынёй 0,4 м — нізкая лаўка, на якой скульптурная фігура паэта вышынёй 2,7 м. Скульптар Анатоль Анікейчык; архітэктары Юры Градаў, Леанід Левін[20].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Радзіма мастака Кіма Шастоўскага (*2 кастрычніка 1935 — †13 ліпеня 2016), выкладчыка Менскага мастацкага вучылішча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. — С. 93, (А—3), 265
- ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 41—43. — 626 с. — 1600 ас.
- ^ Копысь. Заштатный городъ Горецкі уѣзда, на лѣвом берегу р. Днѣпр. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155—158; 209—212.
- ^ а б Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715 і 716
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 206. — 613 с.
- ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 78—79 (№ 71). — 329 с.
- ^ 1905 год на Аршаншчыне: зборнік матэрыялаў / Аршанская акруговая камісія па ўшанаваньню 20-цігодзьдзя рэвалюцыі 1905 г. пры выканаўчым камітэце саветаў Аршанскай акругі БССР. — Ворша: газета «Камуністычны шлях», 1926. — 105 с. — 2000 ас.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 56 (№№ 6; 26). — 250 с.
- ^ В. М. Ляўко. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. — Менск, 1993. — С. 382.
- ^ Янка Купала. Алеся. // Звязда : газэта. — 1935, 28 ліпеня. — № 169 (5245). — С. 3.
- ^ І. Я. Навуменка. Ляўкоўскі цыкл. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін і інш. // Янка Купала : энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 367.
- ^ Н. Р. Цьвірка. Шыманскія. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін і інш. // Янка Купала : энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 671.
- ^ А. У. Бурбоўская, А. Б. Сташкевіч. Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «ЛЯЎКІ» // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т.. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 4. З – Л. — С. 639. — ISBN 978-985-11-0746-5.
- ^ Алена Ляшковіч. Навуковая канцэпцыя літаратурна-дакументальнай экспазіцыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі». // Роднае слова : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 77—80.
- ^ Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». / галоўны рэдактар І. П. Шамякін і інш. // Янка Купала : энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 213.
- ^ А. У. Бурбоўская, А. Б. Сташкевіч. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «ЛЯЎКІ» // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т.. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 4. З – Л. — С. 637. — ISBN 978-985-11-0746-5.
- ^ Б. А. Крапак. Помнікі Янку Купалу. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін і інш. // Янка Купала : энцыкляпэдычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 497.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Энцыкляпэдыі, даведнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ляўкі (Віцебская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў