Вадзім Дапкюнас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадзім Дапкюнас
Род дзейнасьці беларускі тэатральны дзеяч, актор, рэжысэр
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1940
Месца нараджэньня Анадыр (Расея)
Дата сьмерці 17 лістапада 2023 (82 гады)
Месца сьмерці Менск (Беларусь)
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны рэжысэр
Месца працы
Жонка Жанна Дапкюнас
Дзеці Андрэй, Ігар

Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (20 сьнежня 1940, Анадыр на Чукотцы — 17 лістапада 2023, Менск) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнае справы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і служачых, якая напрыканцы 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваеньне савецкай Поўначы. Пасьля вайны сям’я вярнулася ў Менск.

Скончыў тэхнічную вучэльню ў Менску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасьцях «актор драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысэр драмы» (1967). Пэдагог Менскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысэр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасьці (19671970).

З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэту ЛКСМБ г. Менску.

У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасьць: спачатку ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 году — у Менскім інстытуце культуры.

Пасьля працы дырэктарам Беларускага тэатру юнага гледача (19781981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасьць ў Менскім інстытуце культуры на катэдры рэжысуры.

У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленьні мастацтваў.

На працягу больш чым пяці гадоў (19962001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін з ініцыятараў станаўленьня нацыянальнага тэатральнага фэстывальнага руху Беларусі[1].

З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестру Беларусі.

Працоўную і творчую дзейнасьць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатру (20072009).

Сябра прэзідыюму Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік сэкцыі народных тэатраў СТД.

Творчы і дасьледчыцкі шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ажыцьцявіў першую пастаноўку п’есы вядомага расейскага драматурга А. Вампілава (камэдыя «Разьвітаньне ў чэрвені», Клайпедзкі драматычны тэатар, 1966) [2][3].

У шматлікіх публікацыях у газэтах «ЛіМ», «Культура», «Зьвязда», «Чырвоная зьмена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяньня і ўзаемасувязі прафэсійнага і самадзейнага тэатра Беларусі.

Удзельнічаў у пастаноўцы шматлікіх спэктакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978), «Дзяржаўная мяжа» (1982), сэрыял «Зьнікаючая натура» (2014) і інш.[4]).

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]