Ўолтэр Мэй
Ўолтэр Мэй | |
Walter May | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Walter May |
Нарадзіўся | 1912 Брайтан, Вялікабрытанія |
Памёр | 2006 Масква, Расея |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт і перакладчык |
Гады творчасьці | 1950-я — 2000-я |
Кірунак | пераклады |
Жанр | верш |
Мова | ангельская |
Ўо́лтэр Мэй (Walter May; 1912, Брайтан[1], Ангельшчына[2] — 2006, Масква, Расея[3]) — ангельскі паэт, перакладчык на ангельскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На працягу свайго жыцьця зьмяніў шмат прафэсіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатляндыі працаваў дызайнэрам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News».[1]
Літаратурная творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады зь беларускае мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на ангельскую мову анталёгіі сучаснае беларускае паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў.[1]
Ўолтэр Мэй і Янка Купала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неаднакротна быў у Менску і Вязынцы.[5]
«Над ціхай Вязынкай-ракой, |
Ўолтэр Мэй (зь вершаванага запісу ў кнізе наведвальнікаў музэю Купалы ў Вязынцы ў перакладзе Я. Семяжона)[6] |
Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцьвітаньне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дыплём Камітэту друку СССР (за пераклад твораў А. Пушкіна)
- Вялікі залаты мэдаль Кыргыстану (за пераклад эпасу «Манас»)
- Залаты мэдаль імя Ч. Айтматава[3]
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на ангельскую)
- Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на ангельскую)
- Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на ангельскую)
- Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на ангельскую)
- Позняе жніво (1982, пераклад з ангельскай на беларускую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
- Бесконечная нить (лирика) (1996)[7]
- Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя дасьледваньні)[8]
- Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на ангельскую)
- Нартский эпос (2011, пераклад з асэтынскае мовы)
- Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на расейскай і ангельскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712.
- ^ Паводле іншых зьвестак (А. Андэр) — у Шатляндыі.
- ^ а б в А. Андэр (7 жніўня 2002) Расейскі англічанін «Щербинский Вестникъ» Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ Ларыса Кузьмінская (верасень 2013) Связующее слово Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412.
- ^ Яўген Салаўёў (16 траўня 2012) Арарат Яся Луцэвіча Народная Воля Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ Бесконечная нить (лирика) Any Book Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ Кто были древние бритты? : Ист., геогр., этногр. и лит. исслед. Any Book Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ З. Валіева (10 лютага 2011) «Нарцкі эпас» будуць чытаць на ангельскай мове Блог Зары Валіевай Праверана 8 сьнежня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.712.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.412.
- Гарадзіцкі А. Вачыма сяброў. — Маладосць, 1974, № 4.
- Семяжон Я. Беларуская паэзія ў англійскіх перакладах. — У кн.: Далягляды. — Мн., 1978.