Ганна Хітрык
Ганна Хітрык | |
![]() | |
Род дзейнасьці | акторка, сьпявачка |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 чэрвеня 1980 (40 гадоў) |
Месца нараджэньня | Чалябінск, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матэр | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Занятак | акторка і сьпявачка |
Ганна Хітрык — акторка менскага Купалаўскага тэатру, вакалістка гурту «Детидетей».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 году. У 1998—2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «акторскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысэр Аляксандар Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спэктакль «Брат мой, Сіман...», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатру. Так пачалася праца Ганны ў якасьці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных менскіх акторак, прымае актыўны ўдзел у жыцьці тэатра й культурных падзеях гораду.
З 2001 году грае ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 году ў Тэатры юнага гледача. У 2005 годзе Ганна й іншыя акторы менскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна зьяўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 году спыніў дзейнасьць, маючы тры паўнавартасных альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык – S*unduk. Гэта першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці гурту «Дзецідзяцей».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пра Ганну Хітрык на сайце Купалаўскага тэатру
- Ганна Хітрык: «Калі я чагосьці баюся, я пачынаю ўсьміхацца» (вялікае інтэрвію з Ганнай Хітрык на Generation.bY)
- Праект S*unduk
- ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.