Ігар Сігоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Сігоў
Дата нараджэньня 30 сьнежня 1968 (55 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Полацак, Віцебская вобласьць
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Месца вучобы
Прафэсіі актор
Месца працы
Гады дзейнасьці з 1994
Тэатар Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Заслужаны артыст Беларусі
Заслужаны артыст Беларусі
IMDb ID 2333139

І́гар Аляксе́евіч Сіго́ў[1][2][3][4] (нар. 30 сьнежня 1968, Полацак Віцебскай вобласьці БССР) — беларускі актор тэатру і кіно, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар Сігоў скончыў сярэднюю школу № 14 м. Полацку, займаўся бегам, скокамі ў вышыню, веславаньнем. Аднак, трапіўшы ў тэатральную студыю, захапіўся акторскай працай. Пасьля школы беспасьпяхова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[5].

Працаваў токарам на полацкім аўтарамонтным заводзе (1986—1987). Адслужыўшы ў Савецкай арміі (1987—1989), у 1989—1990 роках працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палацу культуры вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно» ў Полацку, у 1990 — кіроўцам Полацкай райаграпрамтэхнікі.

У 1990—1994 роках навучаўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, пасьля заканчэньня якой быў прыняту ў трупу Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі[1]. З 2012[6] па 2014 адначасова зьяўляўся дырэктарам РТДБ[7].

З 2014 — актор Купалаўскага тэатру.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаў больш за 80 роляў у тэатры і кіно[8]. У кіно дэбютаваў у 1996 року.

Фільм «Дзьверы(de)» ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан(en), у якім актор выканаў галоўную ролю, браў Гран-пры на разнастайных кінафэстывалях, а ў 2010 року быў таксама намінаваны на прэмію Акадэміі за «найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»[9].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына Ільлю (ад першага шлюбу)[10] і дачку Насту[11].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 — Гран-пры фэстывалю «Маладэчанская сакавіца—99» за найлепшае ўвасабленьне ролі Мужчыны ў спэктаклі «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава.
  • 2003 — нагрудны знак Міністэрства культуры за ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі «за высокае прафэсійнае майстэрства і значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага тэатральнага мастацтва» актору, вядучаму майстру сцэны.
  • 2006, чэрвень — VIII Міжнародны тэатральны фэстываль «Мэльпамэна Таўрыі» — дыплём дырэктара фэстывалю «За сцэнічнае ўвасабленьне глыбіні славянскай душы» ў спэктаклі «Адвечная песьня» Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка.
  • 2006, лістапад — дыплём актору на тэатральным конкурсе ХІІІ ММКФ «Лістапад» ад «Народнай газеты» за спэктакль «Адвечная песьня» Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка.
  • 2007 — пэрсанальная надбаўка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь актору, вядучаму майстру сцэны.
  • 2007 — мэдаль Францішка Скарыны
  • 2011 — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Ігар Сігоў. Заслужаны артыст РБ. Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургііПраверана 22 лютага 2017 г.
  2. ^ Ігар Сігоў Трупа. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПраверана 22 лютага 2017 г.
  3. ^ Дырэктарам тэатра беларускай драматургіі стаў Ігар Сігоў Тэатар. Наша Ніва (22 сакавіка 2012). Праверана 22 лютага 2017 г.
  4. ^ Ігар Сігоў: «Я не збіраюся спыняцца!» // Культура. — 15.05.2010—21.05.2010. — № 20 (940).
  5. ^ KOV. (15 лістапада 2010) Сигов Игорь (рас.) Российские и советские актёры Праверана 13 красавіка 2016 г.
  6. ^ Аб прызначэнні дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Навіны Міністэрства культуры. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (22 сакавіка 2012). Праверана 13 красавіка 2016 г.
  7. ^ Дырэктару Тэатра белдраматургіі не працягнулі кантракт Тэатар. Наша Ніва (21 сакавіка 2014). Праверана 13 красавіка 2016 г.
  8. ^ Ігар Сігоў узначаліў Тэатар беларускай драматургіі Культура. Народная Воля (23 сакавіка 2012). Праверана 13 красавіка 2016 г.
  9. ^ Хоміч, Іна (7 сакавіка 2012) Ігар Сігаў: «„Адзінокі востраў“ — кіно не для ўсіх». Прэм’ера фільма з удзелам вядомага актора Культура. Брестский курьерПраверана 13 красавіка 2016 г.
  10. ^ «Крытыкаў не баюся!» — Ігар Сігоў. Дзе заканчваецца ігра і пачынаецца сапраўднае жыццё артыста?. Советская Белоруссия (30 студзеня 2010). Праверана 13 красавіка 2016 г.
  11. ^ Свірко, Ірына (12 красавіка 2012) Ігар Сігаў — пра новую пасаду, статус сэкс-сімвала, чырвоную дарожку і адну здзейсненую мару Кругагляд. TUT.BYПраверана 13 красавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]