Марыя Зінкевіч
Выгляд
Марыя Зінкевіч | |
Дата нараджэньня | 13 сакавіка 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 сьнежня 2010 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | акторка |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1253919 |
Марыя Міронаўна Зінкевіч (13 сакавіка 1924 — 4 сьнежня 2010) — савецкая беларуская акторка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла менскае вучылішча пры опэрным тэатры.
З 1945 г. — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Актрыса камэдыйнага пляну. Іграла ў спэктаклях «Паўлінка» Янкі Купалы, «Хто сьмяецца апошнім», «Брама неўміручасьці» Кандрата Крапівы, «Плач перапёлкі» Івана Чыгрынава.
Заслужаная акторка Беларускай ССР.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1953 Пяюць жаваранкі — эпізод
- 1957 Палеская легенда — эпізод
- 1960 Веснавыя навальніцы — Валянціна
- 1960 Чалавек не здаецца — Ганна
- 1964 Лісты да жывых
- 1964 Рагаты бастыён — эпізод
- 1970 Неспадзяванае каханьне — эпізод
- 1971 Дзень маіх сыноў — эпізод
- 1972 Вось і лета прайшло… — цётка Насьця, дворнік
- 1973 Вялікі трамплін Міронаўна, супрацоўніца Веры лаўровай
- 1973 Добрая справа (кароткамэтражны)
- 1974 Вялікае супрацьстаяньне эпізод, 2 сэрыя.
- 1975 Надзейны чалавек — жанчына ў чарзе да старшыні (у тытрах М. Зянкевіч)
- 1976 Па сакрэце ўсяму сьвету — эпізод, 1 сэрыя
- 1976 Сын старшыні — эпізод
- 1977 Сямейныя абставіны — правадніца Маша
- 1980 Атлянты і карыятыды — эпізод
- 1990 Плач перапёлкі — Аксюта Драніца
- 1993 У папа быў сабака… (Беларусь)
- 1994 Эпілёг (Беларусь)
- 1997 Бег ад сьмерці (Беларусь) — цешча
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |