Тамара Пузіноўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара Генрыхаўна Пузіноўская
Тамара Пузіноўская ў ролі Ліды (фільм "Радавыя", 1980)
Род дзейнасьці акторка тэатру
Дата нараджэньня 10 чэрвеня 1953
Месца нараджэньня в. Лань Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці
Дата сьмерці 3 кастрычніка 2006 (53 гады)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы

Тамара Генрыхаўна Пузіноўская (10 чэрвеня 1953, в. Лань Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці — 3 кастрычніка 2006, Менск) — беларуская акторка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974, курс Андрэя Андросіка і Зiнаiды Браварскай), залічаная да трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе працавала да сваёй сьмерці ў 2006.

Зьяўлялася адной з найбольш запатрабаваных акторак Купалаўскага тэатру. Выканаўца драматычных, камэдыйных і характарных роляў. Самыя запамінальныя ролі — Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына), Цэрэра («Бура» Ў. Шэксьпіра), Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата).

Талент актрысы асабліва раскрыўся ў спэктаклях нацыянальнай драматургіі, дзе праявілася яе майстэрства дасканала ствараць разнастайныя жаночыя вобразы, сярод гэтых роляў — Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Ліда («Радавыя» А. Дударава), Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Бона Сфорца («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава). Апошняя буйная праца акторкі — роля Жанчыны ў спэктаклі «Дом, дзе сьпяць прыгажуні» Д. Хуана (2001).

Здымалася ў 8 кінафільмах, у тым ліку ў фільме-спэктаклі «Радавыя» (1988) [1].

Таксама ўдзельнічала ў пастаноўцы аўдыё-спэктаклю «Каласы пад сярпом тваім» (1986)[2].

Асноўныя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага)
  • Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна)
  • Ліда («Радавыя» А. Дударава)
  • Нэла («Жыцьцё Карыцына, або Ўрокі хірамантыі» А. Паповай)
  • Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча)
  • Вольга («Тры сястры» А. Чэхава)
  • Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
  • Цэрэра («Бура» У. Шэксьпіра)
  • Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата)
  • Анна («Князь Вітаўт» А. Дударава)
  • Бона Сфорца («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава)
  • Зінаіда Афанасьеўна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага)
  • Алена («Дзеці Сонца» М. Горкага)
  • Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Ўкраінкі)
  • Марыя («Закон вечнасьці» Б.Глаголіна паводле Н. Думбадзэ)
  • Ірына («Эшалон» М. Рошчына)
  • Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
  • Ганна («Шлях» А. Рэмеза)
  • Эльміра («Тарцюф» Мальера)
  • Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера)
  • Роз д’Аранж («Гаральд і Мод» К. Хігінса, Ж. К. Кар’ера)
  • Балета («Жанчына з мора» Г. Ібсена)
  • Эліна Брукмаер («Крэў кёр» («Разьбітае сэрца») Тэнэсі Ўільямза)
  • Жанчына («Дом, дзе сьпяць прыгажуні» Д. Хуана)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На 54-м годзе жыцця памерла актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Пузіноўская // БелаПАН. — 2006. — 3 кастр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]