Ядвіга Раманоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ядвіга Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Ядвіга Раманоўская.jpeg
Род дзейнасьці музэязнаўца, купалазнаўца
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1920 году
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Дата сьмерці 7 траўня 2011 году
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Бацька Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Маці Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (Луцэвіч)
Дзеці Жанна Дапкюнас

Ядвіга Юльянаўна Раманоўская (12 ліпеня 1920 году, Менск — 7 траўня 2011 году, Менск) — беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Менску. Апошняя сустрэча зь Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 году ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуавацца ў Новасыбірск.[1]

На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (19602002)[2], у тым ліку 26 гадоў (19601986) галоўным захавальнікам фондаў музэю[3]. Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).[5]

Складальнік альбома «Янка Купала: Жыцьцё і творчасьць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніку перакладаў на 82 мовы краінаў сьвету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштоўкаў «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982).[6] Аўтар і рэцэнзэнт шэрагу артыкулаў энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у пэрыядычным друку (у тым ліку у газэтах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосьць» і інш.). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганьням Я. Раманоўскай усталяваны мэмарыяльныя дошкі, ўвекавечаны мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Я. Купалы[3].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст Я. Ю. Раманоўская. — Мн., 1972.
  • Янка Купала: Жыццё і творчасць, 1882—1942: Альбом / Склалі: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская; Прадм. М.Лынькова. — Мн., 1972.
  • 3 глыбіняў памяці: Пра Уладзіславу Францаўну Луцэвіч // Часопіс «Роднае слова». — 1995. — №8.
  • Мастак з роду Купалы / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 21 траўня 2004 году. — С. 14.
  • Яны гадаваліся ў сям’і песняра: Пляменнікі Янкі Купалы. Уладзіслава і Уладзіслаў Раманоўскія // Часопіс «Роднае слова». — 2007. — № 7. — С. 78 — 81.
  • Акопы ― творчая калыска Янкі Купалы // Маладосць: Літ.-мастац. і грамад.-паліт. ілюстр. часоп. ― Мн., 2010. ― № 7. ― С. 84―92.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521
  2. ^ Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газэта «Літаратура і мастацтва». — 27 траўня 2011 году. — №21. — С. 22.
  3. ^ а б Раманоўская Ядвіга Раманаўна // Культура : Газэта. — 14 траўня 2011. — № 20 / 991.
  4. ^ Паліна Канога. Вялікі. Беларускі. Таямнічы // Рэспубліка : Газэта. — 7 ліпеня 2007. — № 124 (4303). — ISSN 1991-5349.
  5. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521—522
  6. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 522

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с ISBN 5-340-0139-1.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газэта «Літаратура і мастацтва». — 27 траўня 2011 году. — №21. — С. 22.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]