Перайсьці да зьместу

Ігар Жук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Жук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1957
Памёр 30 чэрвеня 2017
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнавец, філёляг, літаратурны крытык

Ігар Жук (16 чэрвеня 1957[1], Мядзельшчына — 30 чэрвеня 2017[2], Горадня) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, доктар філялягічных навук, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

У манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існаваньня» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю мэтрадынамікі празаічнага выказваньня і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў мэханізм атрыманьня з дапамогай кампутарнай апрацоўкі тэксту мэтрычных аўтарскіх эталёнаў, разгледзіў сыстэму іх дынамічнага ўзаемадзеяньня. Адлюстраваны ў іх г. зв. «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасьці для аналізу асаблівасьцяў мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Я.Брыля, В.Быкава, М.Гарэцкага, І. Мележа, К.Чорнага.[3]