Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Селішча
трансьліт. Sielišča
Месца знаходжаньня былога засьценку Селішча
Месца знаходжаньня былога засьценку Селішча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Янушкавіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′52.51″ пн. ш. 27°33′56.46″ у. д. / 54.2312528° пн. ш. 27.5656833° у. д. / 54.2312528; 27.5656833Каардынаты: 54°13′52.51″ пн. ш. 27°33′56.46″ у. д. / 54.2312528° пн. ш. 27.5656833° у. д. / 54.2312528; 27.5656833
Селішча на мапе Беларусі ±
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча

Се́лішча[1] — былы засьценак (хутар) Гайна-Слабадзкой воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні (цяпер — у Лагойскім раёне Менскай вобласьці), знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Менску паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бясяды і Баяры. У Селішчы на працягу 9 гадоў жыла сям’я вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

Селішча і Янка Купала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі Янкі Купалы арандавалі зямлю ў Селішчы ў памешчыцы Манюшкі ў 18951904 гадох. Тут Купала напісаў свае першыя вершы: на польскай мове (прысьвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе імянінаў) і найбольш раньні зь вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, — верш «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 году. У Селішчы Купала пераканаў свайго бацьку, каб той паслаў яго вучыцца ў народнае вучылішча ў Бяларучах.

У гэты час Купала шмат чытаў, кнігі ж пазычаў у Зыгмунта Чаховіча, удзельніка паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, які жыў непадалёк ў маёнтку Бясяды. У багатай бібліятэцы Чаховіча была і нелегальная літаратура, пераважна пра паўстаньне 1863 году. Знаёмства Купалы з Чаховічам стала штуршком для разьвіцьця нацыянальнай самасьвядомасьці юнака, абудзіла ў ім цікавасьць да мінулага Беларусі[2].

Селішча стала бадай самай трагічнай мясьцінай у гісторыі сям’і Луцэвічаў, тут яе напаткала вялікае гора: у траўні 1902 году ва ўзросьце 56 гадоў памёр бацька паэта Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч, а ўвосень — брат Казімер і дзьве наймалодшыя сястры — Сабіна і Гэлена[3]. Родных Купала пахаваў у вёсцы Корань — за 20 км ад Селішча. Дарога на могілкі вяла празь Янушкавічы, Гайну, Слабаду. Пасьля сьмерці родных Янка Купала застаўся на гаспадарцы за старэйшага[4].

Каб пракарміць сям’ю, Янку Купалу давялося ня толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць работу ў іншых месцах — хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым. У 1903 годзе насуперак волі сваёй маці Янка Купала ўпершыню ненадоўга пакінуў дом у Селішчах[5].

Вясной 1904 году маці Купалы моцна занядужала. Купала ў гэтую пару служыў на Сеньненшчыне, у маёнтку Беліца пана Сьвяцкага. Але як толькі дачуўся — атрымаў тэлеграму, — што захварэла маці, кінуў службу, вярнуўся ў Селішча і заняўся гаспадаркай. Тым часам маці акрыяла, і Луцэвічы вырашылі зьмяніць арэнду[6]. Так у 1904 годзе сям’я Луцэвічаў зьехала зь Селішча і пераехала ў вёску Бараўцы[7].

Былая сядзіба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня на месцы былога засьценку над зялёнай руньню ўзвышаецца курганок з купінай дрэваў. Былыя хата, скляпы і хлявы стаялі ніжэй — там, дзе цяпер лес. Там быў і сад. У нізкім месцы цякла ручаіна, біла крыніца. Зручна было насіць ваду ў хату і паіць свойскую жывёлу. На гары знаходзілася пуня[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 261
  2. ^ Янка Купала: асоба і творчасць Архівы Беларусі Праверана 1 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Селішча». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 555.
  4. ^ У пошуках купалаўскіх хутароў Газэта «Звязда» Праверана 1 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Янка Купала». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 8.
  6. ^ Тут бачу свой край… Газэта «Туризм и отдых» Праверана 1 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Бараўцы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 64.
  8. ^ Анатоль Кляшчук (30 ліпеня 2011 году) У пошуках купалаўскіх хутароў Газэта «Звязда» Праверана 1 сьнежня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Янка Купала» / Аўтар — А. Лойка. — С. 5—20; Артыкул «Бараўцы» / Аўтар — Ж. Дапкюнас. — С. 64; Артыкул «Селішча» / Аўтар — Н. Капранава. — С. 555.
  • Лойка Алег. Акопы або У прадчуванні рэвалюцыі. ― У яго кн.: Як агонь, як вада…: Раман-эсэ пра Янку Купалу. ― Мн., 1984.
  • Содаль, Уладзімер. Пуцявінамі сейбіта. ― Мн., 1982.
  • Цвірка, Кастусь. Той курган векавечны…: Сцяжыны вандровак. ― Мн., 1985. ― С. 186―205.
  • Чырскі, Мікалай. Гасцінцам Купалы. ― Мн., 2002. ― 36 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]