Адцьвітаньне (зборнік)
«Адцьвітаньне» | |
Адцьвітаньне | |
Вокладка зборніку «Адцьвітаньне» (Менск, 1930) | |
Жанр: | верш |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1930 |
Выдавецтва: | Беларускае дзяржаўнае выдавецтва |
«Адцьвітаньне» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1930 годзе ў Менску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у сэрыі «Мастацкае слова — масам». Тыраж зборніку склаў 5 тысячаў асобнікаў.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Не шасьцяць каласы, |
Я. Купала
Верш «Адцьвітаньне» |
Зборнік складаецца з 38 вершаў, пераважная большасьць зь якіх напісаныя ў дакастрычніцкі час ці ў 1918—1919 гады.[2] З пазьнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Ўлетку» (1926).[1]
Зборнік названы па аднайменным вершу, напісаным ў 1909 годзе, які надае сумны і тужлівы настрой усяму зборніку. У зборніку шмат вершаў, прысьвечаных прыродзе, у асноўным — яе завяданьню («Зімой у лесе», «Зімовая ноч», «Сьнег», «Першы сьнег», «У вырай» і інш.). Адкрываецца зборнік вершам «Паляці, мая мысьль…» (1914), які перадае шчырае жаданьне паэта дапамагчы людзям перацярпець бяду-гора, не страціць надзею. Іншыя вершы прысьвечаны паэзіі працы вясковай жанчыны («Жняя»), гістарычнай мінуўшчыне («Наша мінуўшчына», «Званы», «Старцы», «Нябожчык», «Забытая карчма»), каханьню («Зь недацьветаў», «Па захадзе», «Не прасьці…» і інш.). Мілагучныя вершы «Над ракою ў спакою» і «Явар і каліна» пазьней сталі вядомымі песьнямі.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Адцвітанне (зборнік вершаў)» / Аўтар — М.М.Барсток. — С.31.
- Лойка А.. Як агонь, як вада... — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.