Песьня будаўніцтву (зборнік)
«Песьня будаўніцтву» | |
Вокладка зборніку «Песьня будаўніцтву» (Менск, 1936) | |
Жанр: | верш, паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1936 |
«Песьня будаўніцтву» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1936 годзе ў Менску. Тыраж зборніку склаў 6185 асобнікаў.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назву зборніку даў аднайменны верш. У зборнік увайшла частка вершаў ляўкоўскага цыклю: «Алеся», «Вечарынка», «Госьці», «Лён», «Сонцу», «Старыя акопы», «Хлопчык і лётчык» і інш. З ранейшых паэтычных зборнікаў Купалы ў гэты зборнік увайшоў толькі верш «Арлянятам». У зборніку шырока ўжываецца любімы паэтам мастацкі прыём супастаўленьня старога і новага («Украіна», «Якубу Коласу»). Значнае месца займае міжнародная тэма («Настане такая часіна», «А ў Вісьле плавае тапелец…»). Частка вершаў мае рытарычны характар («Нашай Канстытуцыі», "Калгасу «Чырвоны баец», «Маё мне сонца правадыр»). У зборнік увайшлі дзьве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракою Арэсай».[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Песьня будаўніцтву (зборнік вершаў)» / Аўтар — М. Барсток. — С.479.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З Купалам — на «машыне часу»: Калі ж надрукавана «Песьня будаўніцтву»? на сайце Газэта «Культура», № 25 (1048) / 23—29 чэрвеня 2012