Раскіданае гняздо (спэктакль, Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы)
Выгляд
«Раскіданае гняздо» | |
Афіша спэктаклю | |
Жанр | драма |
---|---|
Паводле | п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» |
Рэжысэр | Уладзімер Савіцкі |
Мастак-пастаноўнік | Віктар Цімафееў |
Кампазытар | Павал Захаранка |
Акторы | Тамара Ляўчук Мікалай Маршын Анатоль Бараньнік Аксана Лойдава Кацярына Яцкавец Багдан Хомік Аляксей Шчарбакоў Сяргей Пяткевіч і інш. |
Працягласьць | 2 гадзіны (з антрактам) |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | верасень 2011 |
Пастаноўкі | Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы |
«Раскі́данае гняздо́» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Уладзімерам Савіцкім у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася ў верасьні 2011 году[1].
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Маршын — Лявон
- Тамара Ляўчук — Марыля
- Аксана Лойдава — Зося
- Сяргей Пяткевіч — Стары
- Міхаіл Мятліцкі — Незнаёмы
- Аляксей Шчарбакоў — Паніч
- Анатоль Бараньнік
- Кацярына Яцкавец
- Багдан Хомік
- Ала Омесь
- Вячаслаў Цыцкоўскі
- Наталля Вераб’ёва
- Ліза Шчарбакова
- Жэня Багамолаў
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу][Пастаноўка] захоплівае адразу выверанай, вытанчанай сцэнаграфіяй, змрочнасьцю сцэнічнае прасторы зь незаходзячым месяцам, у якой існуюць акторы—героі ў стылізаваных палатняных кашулях, і якую перасякаюць вандроўнікі—пілігрымы. | ||
—Любоў Паўлава[2] |
Берасьцейская пастаноўка «Раскіданага гнязда» нечакана ўразіць і зьдзівіць большую частку гледачоў, найперш тым, што на сцэне — зусім ня «той» Купала, якога ўсе ведаюць яшчэ са школьных часоў. Аніякага бытавізму і псыхалягізму, якія ва ўсе часы лічыліся неад’емнай прыналежнасьцю дадзенага твора — у берасьцейскім спэктаклі Купала паўстае перад намі сымбалістам, які спрабуе адшукаць, намацаць шлях беларускага народа да самаідэнтыфікацыі менавіта праз інтуітыўныя, часам нават інфэрнальныя, шляхі спазнаньня ўласнае душы. Менавіта таму і героі спэктаклю — ня проста сяляне, якіх хвалюе далейшае жыцьцё без зямлі і сродкаў для існаваньня, а — нібы самнамбулы, што на разламанай страсе ўласнага дома пры сьвятле поўні пакутліва імкнуцца зразумець, якім жа чынам адшукаць выйсьце з гэтага сьвету ў іншы, той самы, — звычна-побытавы. Разам з тым, у сваім мэсыджы рэжысэр выглядае пэсымістам: гняздо раскідваецца зусім ня панскімі паслугачамі, а найперш — заўсёднай самотнасьцю саміх беларусаў, у якіх нават унутры драматургічнай сям’і, апісанай Купалам, нармальныя сямейныя ўзаемаадносіны, калі бацькі і дзеці жывуць агульнымі клопатамі і падтрымліваюць адно аднаго, практычна адсутнічаюць. Героі разбрыдаюцца ў розныя бакі, і невядома, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь яшчэ… Ня верыць рэжысэр і ў тое, што хаця б хто-небудзь з іх натрапіць на тую сьцяжыну, якая сапраўды прывядзе іх да «светлай будучыні». | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Раскіданае гняздо» (драма на дзьве дзеі) сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 18 сьнежня 2012 г.
- ^ «Белая Вежа — 2011» — дзень за днём сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 18 сьнежня 2012 г.
- ^ Птушкі і гнёзды: вынікі ХVІ Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» сайт Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы Праверана 19 сьнежня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка спэктаклю(недаступная спасылка) на сайце Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы