Перайсьці да зьместу

Віктар Тарасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Тарасаў
Імя пры нараджэньні Віктар Паўлавіч Тарасаў
Род дзейнасьці актор
Дата нараджэньня 29 сьнежня 1934
Месца нараджэньня Барнавул, СССР
Дата сьмерці 9 лютага 2006 (71 год)
Месца сьмерці Смалявічы, Беларусь
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Сябра ў Саюз кінэматаграфістаў БССР[d]
Узнагароды
Народны артыст СССР
Народны артыст СССР

Віктар Паўлавіч Тара́саў (29 сьнежня 1934, г. Барнавул, СССР9 лютага 2006, Смалявічы, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (1967). Народны артыст СССР (1982).

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1957).

Актор шырокага творчага дыяпазону. Добрыя зьнешнія даныя, тэмпэрамэнт, шчырасьць, абумовілі посьпех Тарасава ў ролях маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна), Генадзь («Мільён за усьмешку» А. Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасабленьня, высокай акторскай тэхнікай, псыхалягічнай дасканаласьцю і адзінствам зьнешняй і ўнутранай характарнасьці вызначаюцца ролі: Канстанцін ЗаслонаўКанстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Сьцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А. Дударава і А. Жука), Мульцік («Вечар» А. Дударава), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсеньне» паводле Л. Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца» М. Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Кэлін («Сьвятая сьвятых» І. Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасьці» паводле Н. Думбадзэ), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаваньні», «Бацька», «Крушэньне імпэрыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песьня пра зубра» і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце».

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1966).

  • Краўчанка Г. Віктар Тарасаў / Г. Краўчанка // Майстры беларускай сцэны. — Мінск, 1978. — Кн. 3.
  • Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: нарыс жыцця і творчасці народнага артыста СССР, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктара Тарасава / В. Ярмалінская. — Мінск, 1999.
  • Ракіцкі В. А. Тарасаў Віктар Паўлавіч / В. А. Ракіцкі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 436—437.